Вы тут

Гульні краін СНД ці чэмпіянат свету?


Сапраўды захапляльна было на стадыёне САК «Алімпійскі». Цалкам запоўненыя трыбуны, баявы настрой, шыкоўная атмасфера — вось доўгачаканы фінал ІІ Гульняў краін СНД па пляжным футболе. На полі сышліся каманды Беларусі і Ірана. Вынік — 5:4. Падапечныя Нікаласа Альварада праявілі характар і змаглі абыграць Іран. Перамога атрымалася прыгожай, але цяжкай.


Фота Віктара Іванчыкава.


5:4! Зборная Беларусі па пляжным футболе заваявала золата II Гульняў краін СНД. Фотарэпартаж


Матч быў непрадказальны, зрэшты, як і надвор'е: некалькі разоў за гульню спякотнае сонца змяняў халодны дождж. Толькі Беларусь забівае гол — і каманда Ірана адразу адказвае тым жа. Галамі ў складзе зборнай Беларусі адзначыліся Анатоль Рабко і Ігар Брыштэль, якія аформілі па дублі, і Іван Канстанцінаў. За іранскую нацыянальную каманду галы забілі Хамід Рэза, Абас Рэзаі Хасанабад, Хасраві Махамаджавад і Махдзі Шырмахамадзі.

Беларусь атрымала права на рашаючае пенальці за хвіліну да канца гульні. Стрыманая рэалізацыя і выразная гульня ў абароне дапамаглі беларусам заваяваць тытул чэмпіёнаў ІІ Гульняў краін СНД. Іран здавольваецца «серабром». «Бронзу» раней, у матчы за 3-е месца, заваявалі расіяне.

«Вельмі ўдзячныя арганізатарам гэтых спаборніцтваў за тое, што яны прайшлі, за тое, што ўключылі пляжны футбол. — расказаў журналістам старшыня Беларускай федэрацыі пляжнага футбола Міхаіл Ботнікаў. — Хлопцы ўвесь час кажуць, што моцна засумавалі па драйве, атмасферы і, вядома ж, да нас прыехалі топавыя каманды. Таму фактычна гэта, можна сказаць, сапраўдны чэмпіянат свету. Вялікі дзякуй усім арганізатарам, мінспорту і федэрацыі футбола, якая нам дапамагала, Нацыянальнаму алімпійскаму камітэту! З васьмі камандаў шэсць удзельніц фіналу чэмпіянату свету, пры гэтым пяць будуць удзельнічаць у надыходзячым чэмпіянаце свету».

Галоўны трэнер зборнай Беларусі па пляжным футболе Нікалас Альварада заўсёды верыў у перамогу сваіх спартсменаў, але і не недаацэньваў саперніка: «Я был і застаюся ўпэўнены, што зборная Ірана — гэта адна з наймацнейшых камандаў у свеце. Але таксама я быў упэўнены ў нашай перамозе. Мы шмат працавалі і паказалі, што можам. Гэта была вялікая адказнасць — гуляць дома. Хочацца падзякаваць усім гледачам, якія прыходзілі з дня ў дзень нас падтрымліваць — гэта неверагодны ўклад. Нашы хлопцы выходзілі на поле свядома і мы, вядома ж, хацелі ашчаслівіць публіку і прынесці перамогу нашай краіне. Яшчэ раз вялікі дзякуй усім — гэта было неверагодна!»

Па словах гульца беларускай зборнай Мікіты Чайкоўскага, на Гульнях у Мінску сабраліся не толькі зборныя з СНД, але і адны з найлепшых камандаў свету, большасць з якіх адабралася на першынство планеты. «Пра ўзровень турніру гэта кажа само за сябе», — заўважыў спартсмен.

Гулец беларускай сборнай Ягор Гардзецкі ацаніў высокі ўзровень арганізацыі гульні іранскай каманды. Футбаліст заўважыў, што на матч каманда настройвалася як ніколі сур'ёзна:

«Для нас кожная гульня — гістарычная падзея, асобная гісторыя. Сёння было вельмі цяжка. Іран — каманда моцная, валявая. Але мы змаглі знайсці ключ да іх абароны. Парадавала вялікая колькасць балельшчыкаў. Гуляць у такой атмасферы — велізарнае задавальненне. Энергетыка надае сіл. Вялікі дзякуй усім тым, хто дапамагаў каваць гэтую перамогу. Кожная гульня была вельмі цяжкай, але мы выразна кіраваліся ўстаноўкамі трэнерскага штаба і зрабілі мары аб перамозе рэальнасцю».

Найлепшым варатаром турніру па пляжным футболе на ІІ Гульнях краін СНД стаў Міхаіл Аўгустаў. Найлепшым гульцом турніру стаў іранец Хасраві Махамаджавад. Расійскі нападаючы Фёдар Зямскоў стаў найлепшым бамбардзірам турніру па пляжным футболе на ІІ Гульнях краін СНД.

Данііл ХМЯЛЬНІЦКІ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.