Вы тут

Галоўная тэма на парадку дня ў нашай краіне — уборачная кампанія


Галоўная тэма на парадку дня ў нашай краіне — уборачная кампанія. І гэта зразумела і заканамерна: ад харчовай бяспекі залежыць бяспека і незалежнасць дзяржавы ўвогуле. Беларусы ў гэтым плане могуць быць спакойныя: будзем з хлебам. Чаго не скажаш аб многіх іншых дзяржавах, дзе небяспека харчовага крызісу, а то і голаду становіцца ўсё большай. Прычын на тое нямала, але ёсць і відавочныя, якія ўзніклі менавіта з-за палітыкі, — выхад Расіі са збожжавай здзелкі з-за парушэння яе ўмоў іншымі бакамі, санкцыі, якія былі ўведзены ў адносінах да беларускіх калійных угнаенняў. Члены Савета Рэспублікі падзяліліся сваімі меркаваннямі з гэтай нагоды і бачаннем выхаду з няпростай сітуацыі.


Аляксандр Ляхаў, член Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы:

— Заявы аб тым, што рашэнне Расіі выйсці з харчовай здзелкі нібыта паставіць пад пагрозу харчовую бяспеку ўсяго свету, гучаць няшчыра і не адлюстроўваюць рэальнай сітуацыі. На першы погляд, заходнія і амерыканскія палітыкі клапоцяцца аб добрай справе — абароне інтарэсаў людзей і асабліва жыхароў бедных краін. Аднак калі ўдумацца ў сутнасць пытання, то стане зразумела, што менавіта санкцыйнае супрацьстаянне ламае існуючыя ў свеце эканамічныя і лагістычныя ланцужкі.

А санкцыі ў адносінах да беларускіх калійных угнаенняў ствараюць прамую пагрозу сусветнага голаду. Беларусь з’яўляецца важкім гульцом на глабальным рынку менавіта гэтага віду ўгнаенняў. І наша адсутнасць там стварае дэфіцыт і рост цэн на іх. Адпаведна скарацілася выкарыстанне калійных угнаенняў, у выніку ўжо знізілася ўраджайнасць, выраслі цэны на прадукты харчавання па ўсім свеце. І гэта толькі пачатак. Далей праблемы будуць нарастаць як снежны камяк, наносячы ўдар у першую чаргу па найменш абароненых краінах. Не варта забывацца і на тое, што санкцыі прыводзяць да парушэння даверу і супрацоўніцтва на міжнародным узроўні. Падвяргаюцца рызыцы доўгатэрміновыя кантракты і ўзаемавыгадныя адносіны паміж многімі краінамі.

Каб разарваць гэтае заганнае кола, неабходна пачаць канструктыўны дыялог, каб, выключыўшы санкцыі і бар’еры, забяспечыць устойлівасць тавараправодных ланцужкоў для харчавання і ўгнаенняў. Гэта будзе на карысць усім.

Фелікс Яшкоў, член Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы:

— Недахоп харчавання ў ХХІ стагоддзі, насуперак разумнаму сэнсу і інстынкту самазахавання, набыў рысы рукатворнай праблемы. А менавіта стаў справай рук заходніх і празаходніх гора-палітыкаў, якія, патураючы ўласным амбіцыям, стварылі штучныя пагрозы харчовай бяспецы ва ўсім свеце.

Адным з асноўных фактараў яе забеспячэння павінна стаць публічнае прызнанне сусветнай супольнасцю бясспрэчнай ролі Беларусі ў пытанні захавання высокага ўзроўню вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі, у тым ліку за кошт выкарыстання для ўласных патрэб, а таксама паставак на экспарт нашых калійных угнаенняў. Незаконныя санкцыі ў дачыненні да нашых калійных угнаенняў, абмежаванне іх экспарту і іншыя перашкоды па прасоўванні на міжнародным рынку падрываюць развіццё аграрных гаспадарак многіх краін і, як вынік, перашкаджаюць задавальненню попыту на сельскагаспадарчую прадукцыю.

Неадназначную ролю ў гэтай сітуацыі адыграла і збожжавая здзелка. Заканамерна і чакана, што яе напаткаў лёс Мінскіх пагадненняў — прадстаўнікі Захаду зноў пусцілі пыл у вочы сусветнай супольнасці, у аднабаковым парадку парушаючы прынцыпы дамоўленасцяў з Расіяй. Тым самым прадэманстраваўшы свае сапраўдныя намеры дзейнічаць выключна ва ўласных інтарэсах, разыгрываючы зацягнутую палітычную інтрыгу перадзелу сусветнага парадку.

У безумоўным, але абсалютна амаральным выйгрышы апынуліся краіны Захаду, перанакіраваўшы амаль усю плынь таннага збожжа для задавальнення ўласных патрэб, тым самым пазбавіўшы найбяднейшыя, у першую чаргу афрыканскія, краіны шанцаў на выратаванне ад галоднага крызісу, дзеля чаго збожжавае пагадненне і складалася. Пры гэтым сапраўдным блюзнерствам выглядала патэнцыяльная, а не выключана і цалкам рэальная, магчымасць выкарыстання гуманітарнага калідора збожжавай здзелкі для выгаднага вырашэння Украінай сваіх ваенных пытанняў.

Спадзяюся, што ў ААН уважліва прааналізуюць утоеныя сэнсы, дваістыя пасылы і фіктыўныя дамоўленасці, якімі напоўнены дзеянні заходніх палітыкаў у сферы сусветнай эканомікі, з мэтай перашкодзіць нарастанню тэндэнцыі да харчовага гвалту ў дачыненні да простага насельніцтва найбяднейшых краін.

Тамара Шатлікава, член Пастаяннай камісіі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве:

— Санкцыі і абмежаванні на пастаўку прадуктаў харчавання і харчовай сыравіны, угнаенняў і іншай неабходнай для развіцця сельскай гаспадаркі прадукцыі з боку краін Захаду ў многім сталі прычынай сусветнага харчовага крызісу, які пагаршаецца. Ствараецца ўражанне, што тыя, хто задумаў гэтую гульню, самі не ўяўлялі, да чаго могуць прывесці такія дзеянні. Адчуўшы ў сваіх краінах дэфіцыт харчавання, рост цэн і сацыяльную стабільнасць, якая пахіснулася, моцныя гэтага свету пачалі ліхаманкава шукаць шляхі выхаду з сітуацыі, якая склалася. І нічога лепшага, чым вырашыць свае праблемы за кошт іншых, не прыдумалі. Пад прыкрыццём збожжавай здзелкі запоўнілі ўласныя склады збожжам, а тыя краіны, якім нібыта павінны былі адгружаць гэта збожжа, засталіся фактычна ні з чым.

Натуральна, што харчовы крызіс закранае найперш эканамічна слабыя дзяржавы, з абмежаванымі зямельнымі рэсурсамі і хуткім ростам насельніцтва. І мы бачым, наколькі правальнай у палітычным плане для Захаду аказалася гэтая харчовая афёра, на фоне дамоўленасці Расіі з афрыканскімі краінамі па пытаннях паставак расійскага збожжа на саміце «Расія-Афрыка», які адбыўся ў канцы ліпеня ў Санкт-Пецярбургу.

Ужо прызнана, нават нашымі нядобразычліўцамі, што Беларусь з’яўляецца найбуйнейшым вытворцам прадуктаў харчавання ў Еўропе з вялікім экспартным патэнцыялам недарагой і якаснай прадукцыі. Але! Адкрыць свой рынак для беларускіх прадуктаў харчавання, адмяніць незаконныя санкцыі на пастаўку нашых калійных угнаенняў, аднавіць нармальныя дыпламатычныя адносіны, з пункту гледжання Захаду, — гэта ўпасці тварам у гразь, прызнаць памылковасць сваёй палітыкі. Ну што ж, гэта іх справа, іх людзі, іх будучыня.

Беларусь гарантавала харчовую бяспеку для сваіх грамадзян і шукае новыя рынкі збыту прадукцыі, у тым ліку і на афрыканскім кантыненце. Будзем супрацоўнічаць і гандляваць з тымі, хто падтрымлівае наш суверэнітэт, бачыць у нас раўнапраўных партнёраў. А тым, хто хоча мець выгаду за кошт праблем у іншых, трэба памятаць, што ў нашым глабальным свеце ўсё ўзаемазвязана.

Сяргей Анюхоўскі, член Пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах:

— Яшчэ ў пачатку года шэраг еўрапейскіх краін увялі меры па абмежаванні на імпарт украінскага збожжа. Пры гэтым украінскія ўлады па-ранейшаму прадавалі збожжа, экспартуючы яго па марскіх шляхах. Разумеючы гэта, кіраўніцтва Расіі заявіла аб канчатковым выхадзе са збожжавай здзелкі. Пры гэтым прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на саміце Расія — Афрыка заявіў, што Расія гатова ў найбліжэйшыя 3-4 месяцы бязвыплатна выдзеліць 6 дзяржавам Афрыкі па 25–50 тысяч тон збожжа, забяспечыўшы яго бясплатную дастаўку.

Пасля гэтага прыкметна актывізаваліся намаганні многіх зацікаўленых бакоў, у тым ліку Генеральнага сакратара ААН, урада Турцыі і інш. заахвоціць Расію вярнуцца ў збожжавую здзелку і аднавіць рух суднаў па Чорным моры. Нават Папа Рымскі Францішак зрабіў заяву на гэты конт.

Процідзеянне санкцыйным мерам у пытаннях блакіравання паставак беларускага калію — найважнейшая задача для нашай краіны на сусветнай арэне. Важна разумець, што нельга зводзіць пытанне харчовай бяспекі толькі да пытання выканання збожжавай здзелкі — трэба думаць шырэй. Рэспубліка Беларусь, якая забяспечвае каля 20 працэнтаў паставак гэтых угнаенняў у свеце, гатова іх даць краінам, якія маюць у гэтым патрэбу, таму пытанне зняцця санкцый з экспарту беларускіх угнаенняў павінна быць вырашана неадкладна.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.