Вы тут

Рачкоў: II Гульні краін СНД — падзея міжнароднага ўзроўню


II Гульні краін СНД — гэта сапраўды маштабная спартыўная падзея не толькі для краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў, але і для ўсяго міжнароднага спорту. Удзел у міжнародных спаборніцтвах прынялі спартсмены Садружнасці, а таксама прадстаўнікі больш як 20 краін.Такім меркаваннем падзяліўся член Савета Рэспублікі Сяргей Рачкоў.


Фота: тэлеграм-канал Савета Рэспублікі

Сенатар адзначыў, што Беларусь мае сур’ёзны аўтарытэт у СНД, як палітычны і эканамічны, так і спартыўны. Вынікі Гульняў, як яны праходзілі, пры якім энтузіязме, з перапоўненымі трыбунамі, — усё гэта сведчыць аб тым, што наша краіна не толькі ўмее арганізоўваць маштабныя спартыўныя мерапрыемствы, але і валодае высокім аўтарытэтам у спартыўным свеце. 

«Ніякі санкцыйны ціск, спробы абмежаваць магчымасць удзелу нашых спартсменаў у міжнародных спаборніцтвах не будуць паспяховымі, таму што ў нас велізарны патэнцыял. І гульні яшчэ раз пацвердзілі гэта», — адзначыў Сяргей Рачкоў.

Рэспубліка Беларусь заняла ў агульным заліку другое месца. Хацелася б звярнуць увагу на велізарную колькасць бронзавых медалёў. У беларускіх спартсменаў шмат і залатых медалёў, яны адсталі толькі ад зборнай Расійскай Федэрацыі. Тым не менш задача стаіць, каб Беларусы даганялі расійскіх спатсменаў. «Гэта кажа пра тое, што ў нас велізарны патэнцыял, і неабходна бронзавыя медалі „пераплаўляць“ у залатыя», — падзяліўся сваім меркаваннем член Савета Рэспублікі.

Беларусь заўсёды падтрымлівала развіццё спорту, актыўна працуем па гэтай тэме ў ААН: «Рэспубліка Беларусь падтрымала шэраг рэзалюцый Генеральнай Асамблеі ААН па развіцці спорту, у тым ліку рэзалюцыю, звязаную з уплывам спорту на забеспячэнне ўстойлівага развіцця. У 2013 годзе мы сталі спонсарамі рэзалюцыі аб зацвярджэнні Міжнароднага дня спорту на карысць міру і развіцця. Гэта найважнейшая ініцыятыва Рэспублікі Беларусь, якая сведчыць, што Рэспубліка Беларусь не ізаляваная ў сусветнай супольнасці».

Сяргей Рачкоў падкрэсліў, што трыўмфальнае правядзенне II Гульняў краін СНД — сведчанне таго, што не можа ісці гаворкі пра міжнародную ізаляцыю нашай краіны. Гульні — значны ўклад у міжнародны спартыўны рух, уключаючы пазіцыянаванне нашай краіны на міжнароднай арэне.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.