Вы тут

Больш за 530 тысяч падпісчыкаў маюць у сацсетках радыёстанцыі Белтэлерадыёкампаніі


Больш за 530 тысяч падпісчыкаў маюць у сацыяльных сетках радыёстанцыі Белтэлерадыёкампаніі. І, як сведчаць даныя інтэрнэт-актыўнасці, найбольш масавым рэсурсам у дадзеным кантэксце з'яўляецца відэахостынг YouTube, дзе прадстаўленыя Першы нацыянальны канал Беларускага радыё, радыёстанцыя «Радыус FM», Міжнароднае радыё «Беларусь», канал «Культура», радыёстанцыя «Сталіца» і музычныя калектывы Беларускага радыё.


Фота: pixabay.com

Найбольш запатрабаванай сацыяльнай сеткай у радыёстанцый з'яўляецца «УКантакце», там у пяцёрку лідараў па колькасці падпісчыкаў увайшлі «Радыё Віцебск» (40 853), «Радыус FM» (33 327), «Радыё Брэст» (31 729), «Гомель FM» (25 337), «Радыё Гродна» (17 188). А вось у TіkTok найбольшую актыўнасць дэманструюць Першы нацыянальны канал Беларускага радыё, «Радыус FM», «Радыё Брэст», «Радыё Магілёў» і радыёстанцыя «Сталіца».

Не менш папулярнай сацыяльнай сеткай з'яўляецца Іnstagram, дзе акаўнты маюць усе радыёстанцыі Белтэлерадыёкампаніі. Самымі актыўнымі з'яўляюцца «Радыус FM», «Радыё Віцебск», «Радыё Магілёў», «Радыё Брэст» і Міжнароднае радыё «Беларусь». А вось у месенджары Vіber па колькасці падпісчыкаў лідзіруюць «Радыё Віцебск» і «Радыус FM». Для параўнання, у Telegram найбольш актыўная аўдыторыя Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё, «Радыё Гродна», канал «Культура», «Радыус FM», радыё «Сталіца» і «Радыё Віцебск». На прасторах Facebook больш за ўсё прыхільнікаў маюць Міжнароднае радыё «Беларусь», Першы нацыянальны канал Беларускага радыё, канал «Культура», «Радыус FM» і радыёстанцыя «Сталіца». У сваю чаргу, сацыяльная сетка «Аднакласнікі» запатрабаваная ў слухачоў Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё, радыёстанцый «Радыус FM», «Горад FM» (Брэст). Twіtter для прасоўвання кантэнту ўдала выкарыстоўваецца Першым нацыянальным каналам Беларускага радыё, «Радыус FM», Міжнародным радыё «Беларусь» і «Радыё Гродна».

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.