Вы тут

Ананіч: Дух «Вытокаў» у культурных традыцыях, якія сфарміравалі беларусаў


Культурна-спартыўны фестываль «Вытокі. Крок да Алімпу» яшчэ доўга будзе ў яркіх успамінах барысаўчан і гасцей горада, як і ў жыхароў іншых гарадоў Беларусі, якія прымалі «Вытокі». Беларусы як ніхто ведаюць толк у фестывалях і святах. Асабліва яркія на працягу дзесяцігоддзяў чаканыя і любімыя — «Славянскі базар», «Александрыя збірае сяброў», «Дажынкі». Такім меркаваннем падзялілася намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Лілія Ананіч. 


Фота: БелТА

Дэпутат лічыць, што «Вытокі» зачапілі духоўным уздымам і рухам у прамым і пераносным сэнсе слова. «Нездарма кажуць, што рух — жыццё. Гэта і прапанавалі арганізатары „Вытокаў“ — прыйсці на свята сем’ямі, далучыцца да спорту, дакрануцца да вытокаў роднага краю і адчуць сябе часціцай вялікай беларускай сям’і — міралюбнай і працавітай, светлай намерамі і настроенай ствараць сваю сям’ю і родны край», — адзначыла Лілія Ананіч.

Дух «Вытокаў», упэўнена спікер, і ў яго сямейнай атмасферы: «А яшчэ ў сіле нашых продкаў, якія давалі заўсёды адпор заваёўнікам і якія стварылі пасля ваеннага ліхалецця наймагутныя брэнды Беларусі — БелАЗ як сімвал красаваўся ў цэнтры фестывальнага Барысава. Вядома ж, і ў нашых культурных традыцыях, духоўных вытоках, якія сфарміравалі нас, беларусаў, такімі — працавітымі, хлебасольнымі і ўмелымі застолле падтрымаць, якія ганарацца сваім „родным-модным“ і якія жадаюць жыць у міры і згодзе з блізкімі і далёкімі суседзямі».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.