Вы тут

Урачыстая прысяга курсантаў ВНУ МУС адбылася на плошчы Дзяржаўнага сцяга


Упершыню ў адным страі клятву на вернасць Радзіме і беларускаму народу вымавілі курсанты Акадэміі МУС і Магілёўскага інстытута МУС, навучэнцы Ліцэя МУС. Урачысты рытуал прыняцця Прысягі адбыўся на плошчы Дзяржаўнага сцяга.


Сімвалічна, што ў такі знакавы дзень курсанты і ліцэісты сталі сведкамі не менш урачыстай цырымоніі — ушанавання сцяга Міністэрства ўнутраных спраў, якую правёў кіраўнік міліцэйскага ведамства Іван Кубракоў

7 жніўня Прэзідэнт падпісаў указ аб афіцыйных геральдычных сімвалах Міністэрства ўнутраных спраў, якім заснаваны эмблема і сцяг ведамства. Курсанты і ліцэісты вымавілі клятву вернасці сімвалу добрасумленнага выканання службовага абавязку. Сцяг будзе падымацца на ўсіх дзяржаўных і культурна-патрыятычных мерапрыемствах МУС.

Іван Кубракоў выказаў маладым людзям удзячнасць за выбар прафесіі. «Вы цудоўна разумееце, што прафесія супрацоўніка міліцыі нялёгкая, часам яна звязана з рызыкай для жыцця, — заўважыў кіраўнік міліцэйскага ведамства. — Але, нягледзячы ні на што, вы выбралі гэтую прафесію. Я хачу сказаць словы ўдзячнасці вашым родным і блізкім, вашым бацькам. Вы іх выхавалі сапраўднымі патрыётамі, сапраўднымі абаронцамі». 

У размове з журналістамі міністр унутраных спраў адзначыў, што прыняцце Прысягі — адна з найбольш значных падзей у жыцці кожнага афіцэра. Ён падкрэсліў важнасць выхавання вартавых парадку на прыкладах мужнасці і стойкасці беларускіх міліцыянераў, якія ў розныя перыяды гісторыі, апынуўшыся ў няпростай сітуацыі, заставаліся вернымі Прысязе, Радзіме, аддалі свае жыцці, каб абараніць людзей.

Іван Кубракоў адзначыў якасную падрыхтоўку курсантаў. «За іх спіной — пакуль толькі курс маладога байца, але выпраўка ўжо прыкметная, — звярнуў увагу кіраўнік ведамства. — Пройдзе зусім няшмат часу, і гэтыя маладыя людзі разам з больш вопытнымі калегамі будуць патруляваць вуліцы нашых гарадоў, забяспечваючы бяспеку і правапарадак. Ім давядзецца сутыкнуцца з цяжкасцямі, спыняць правапарушэнні, раскрываць злачынствы. Упэўнены, у іх усё атрымаецца! Шчасця ім, здароўя, поспехаў! А галоўнае — заўсёды вяртацца дадому жывымі і здаровымі».

Вераніка КАНЮТА

Фота Віктара ІВАНЧЫКАВА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.