1 верасня ў мабільным музеі акіяна Цэнтра акіянаграфіі «Адкрыты акіян», які размясціўся перад будынкам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, адбыўся ўрок для навучэнцаў 4 «Б» класа сярэдняй школы № 73 горада Мінска ім. М. Ф.Шмырова.
У ходзе ўрока перад школьнікамі выступілі: намеснік начальніка Рэспубліканскага цэнтра палярных даследаванняў, начальнік Беларускай антарктычнай экспедыцыі Аляксей Гайдашоў і адзін з самых дасведчаных беларускіх палярнікаў Юрый Гігіняк, якія распавялі шмат цікавага аб Антарктыцы. Аляксей Гайдашоў падарыў вучням унікальную фатаграфію з самага паўднёвага кантынента.
Не застаўся без падарунка і мабільны музей. Дырэктар Цэнтра акіянаграфіі «Адкрыты акіян» Аляксей Азараў з павагай прыняў мінерал, адабраны ў горнай мясцовасці ў ходзе ўнутрыкантынентальнай экспедыцыі ў Антарктыцы.
У заключэнні мерапрыемства палярнікі Аляксей Гайдашоў і Юрый Гігіняк замацавалі на мабільным музеі сцяг Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
У ходзе рэалізацыі праекта «Марское падарожжа за 80 дзён» мабільны музей акіяна будзе працаваць ва ўсіх раёнах г.Мінска. 2-4 верасня мабільны музей «прышвартуецца» ў Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі.
Віктар ІВАНЧЫКАЎ
Фота аўтара
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».