Вы тут

Прэзідэнт Экватарыяльнай Гвінеі прыбыў з афіцыйным візітам у Беларусь


Прэзідэнт Рэспублікі Экватарыяльная Гвінея Тэадора Абіанг Нгема Мбасога прыбыў з афіцыйным візітам у Рэспубліку Беларусь. У гэтыя хвіліны самалёт лідара Экватарыяльнай Гвінеі прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце Мінск, перадае БелТА.


Фота: БелТА.

Як паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара, праграма візіту чакаецца насычаная: афіцыйныя перагаворы, падпісанне двухбаковых дакументаў, наведванне прадпрыемстваў, азнаямленне з патэнцыялам беларускіх вытворцаў.

Цэнтральнай часткай візіту стануць перагаворы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. Афіцыйная сустрэча кіраўнікоў дзяржаў і перагаворамі ў вузкім і пашыраным складах пройдуць у Палацы Незалежнасці. Па іх выніках плануецца падпісанне пакета двухбаковых дакументаў, накіраваных на развіццё адносін па шырокім спектры напрамкаў — ад эканомікі да гуманітарнай сферы.

Чакаецца, што падчас афіцыйнага візіту Тэадора Абіанг Нгема Мбасога таксама азнаёміцца з магчымасцямі прамысловага і аграрнага сектараў Беларусі.

Дадзены візіт з’яўляецца працягам курсу Беларусі на актывізацыю супрацоўніцтва з краінамі Афрыканскага кантынента і пацвярджае ўзаемную цікавасць, запатрабаванасць беларускай прадукцыі, вопыту і тэхналогій.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.