Вы тут

У часопісе «Москва» надрукаваны творы беларускіх пісьменнікаў


Расійскі літаратурна-мастацкі часопіс «Москва», які пазіцыяніруе сябе «Часопісам рускай культуры», у сваім сёмым нумары за 2023 год шмат месца аддаў творам беларускіх пісьменнікаў. 


Адкрываецца нумар аповесцю Алеся Бадака «Нелюдзімы» у перакладзе Алега Ждана. Змешчаны таксама вершы і апавяданні Іны Фраловай, Анатоля Аўруціна, Наталлі Касцючэнка і іншых аўтараў. 

Доктар гістарычных навук Лола Званарова ў артыкуле «Кнігі, якія ўзвышаюць душу...: Сучасныя пісьменнікі пра Вялікую Айчынную вайну» звяртаецца і да творчасці пісьменнікаў з Беларусі — Сяргея Трахімёнка, Уладзіміра Тулінава. 

Выступаючы на міжнародным круглым стале пісьменнікаў Расіі і Беларусі ў Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі галоўны рэдактар часопіса «Москва» Уладзіслаў Арцёмаў паабяцаў, што ўвага яго выдання да сучаснай беларускай літаратуры будзе насіць сістэмны характар. 

У апошні час творы беларускіх пісьменнікаў даволі часта друкуюцца на старонках расійскіх літаратурна-мастацкіх перыядычных выданняў — выйшлі паэтычныя і празаічныя падборкі ў часопісах «Урал», «Сибирские огни», «Литературной газете» і іншых выданнях. 

Сяргей ШЫЧКО

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.