Вы тут

Пасольства Бразіліі ў Беларусі правяло прыём з нагоды Дня Незалежнасці


Пасольства Бразіліі ў Беларусі правяло ў Мінску ўрачысты прыём з нагоды дзяржаўнага свята — Дня Незалежнасці. 


— Я палюбіў Беларусь усім сэрцам, — прызнаўся Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія ў Беларусі Бернард Жорг Леапольд дэ Гарсія Клінгл. — На ўласным вопыце зразумеў, што акадэмічныя падыходы маюць сэнс толькі ў тым выпадку, калі яны наўпрост звязаныя з рэальнасцю, у якой жывуць нашы народы. Інакш кажучы, дыпламатыя толькі тады паспяховая, калі яна цвёрда стаіць на зямлі і імкнецца рэалізаваць нацыянальныя інтарэсы. Такая дыпламатыя грунтуецца на адносінах з рэальнымі людзьмі. Мы, дыпламаты, імкнемся выканаць місію па пабудове адносін, якія прынеслі б узаемную выгаду нашым грамадствам. Для гэтага вельмі важна, каб мы лепш пазналі адзін аднаго. Таму я паставіў перад сабой задачу раскрыць Бразілію для Беларусі і расказаць сваім суайчыннікам, што я даведаўся пра вашу краіну. Большасць з нашых партнёраў і ёсць галоўныя героі гэтай гісторыі. Для мяне яны — сапраўдны твар дыпламатыі, усе тыя, хто робіць зносіны паміж народамі магчымымі«.

Як адзначыў дыпламат, падарожнічаючы па нашай краіне ён меў магчымасць стаць сведкам высокага тэхналагічнага развіцця і сур’ёзнай работы дзяржаўных і прыватных кампаній у розных сферах. «Я дагэтуль жыва ўзгадваю сваё наведванне калійных шахт у Салігорску, дзе я спускаўся на глыбіню 900 метраў і бачыў на свае вочы, дзе здабываюцца калійныя солі, якія ўваходзяць у склад угнаенняў, якія ўжо на працягу многіх гадоў выкарыстоўваюцца для вытворчасці прадуктаў харчавання, у тым ліку кавы, у Бразіліі, — падзяліўся пасол. — Мяне ўразіла работа „Беларуськалія“ на карысць сацыяльнага развіцця рэгіёну».

Пасольства Бразіліі запрашала аднаго з вядучых бразільскіх спецыялістаў у галіне кавы наведаць Мінск. Была арганізавана прэзентацыя з дэгустацыяй кавы высокай якасці, у тым ліку прадставілі навінку — чай з кававых ягад. «Як вы ведаеце, Бразілія з’яўляецца найбуйнейшым у свеце вытворцам кавы, і прызнанне гэтага напою выходзіць за рамкі яго спажывання. Кава — гэта заўсёды нагода сустрэцца з сябрамі, пагутарыць. Мы рады, што наша мерапрыемства выклікала вялікую цікавасць. Мінск — гэта горад, дзе кожны дзень з’яўляюцца новыя дэгустацыйны пляцоўкі, а прысутнасць бразільскай кавы яшчэ больш умацоўвае сувязь паміж нашымі народамі», — адзначыў Бернард Жорг Леапольд дэ Гарсія Клінгл.

Пасольства не спыняецца на дасягнутым. Як заўважыў кіраўнік дыпламатычнай місіі, «шукаем магчымасці для ўзаемнага гандлю рознай прадукцыяй, напрыклад, шакаладам, тэкстыльнымі вырабамі, трактарамі, вялікагрузнымі аўтамабілямі. Мы імкнемся да супрацоўніцтва ў пытанні ачысткі нашых рэк. У Беларусі ёсць к ампанія з вялікім вопытам у гэтай галіне».

У культурнай сферы рэалізаваны праект, які ўжо стаў візітнай карткай супрацоўніцтва. «Ён нарадзіўся з ідэі выклікаць у беларусаў цікавасць да Бразіліі і заахвоціць іх выйсці за рамкі традыцыйных уяўленняў аб маёй краіне, якія склаліся ў тых, хто ніколі не бываў у Бразіліі. Праект атрымаў, на мой погляд, ўдалую назву — «Спатканне з Бразіліяй», — адзначыў Бернард Жорг Леапольд дэ Гарсія Клінгл. Гэтая выстава, акрамя століцы, таксама праходзіла ў Гродна і Віцебску і хутка будзе прадстаўлена на Лацінаамерыканскім фестывалі тут, у Мінску.

«Калі мы адзначаем гадавіну незалежнасці Бразіліі, мы памятаем пра важнасць гарантаваць гэтую незалежнасць кожны дзень. Мы разумеем, што незалежнасць — гэта не проста фармальнае прызнанне нашага суверэнітэту, але гарантыя таго, што мы зможам рэалізаваць яго ў поўнай меры, — заўважыў пасол. — Мы хочам мець магчымасць паглыбляць наша супрацоўніцтва з вамі без якіх-небудзь умоў, без абмежаванняў і без санкцый».

Пазіцыі Беларусі і Бразіліі супадаюць па найбольш вострых праблемах сучаснасці, уключаючы неабходнасць рэфармавання ААН і яе найважнейшых інстытутаў, барацьбу з міжнародным тэрарызмам, неабходнасць ўстанаўлення справядлівага міжнароднага эканамічнага парадку. Гэта адзначыў намеснік міністра замежных спраў Яўген Шастакоў. «У Беларусі з Бразіліяй склаліся канструктыўныя адносіны, заснаваныя на ўзаемнай павазе і ўліку нацыянальных інтарэсаў нашых краін, якія дазваляюць нам плённа весці міждзяржаўны дыялог, развіваць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, умацоўваць сувязі ў сферы культуры і адукацыі, — падкрэсліў Яўген Шастакоў. — Мы высока ацэньваем ролю Бразіліі ў БРІКС на фоне фарміравання новага шматпалярнага свету. Беларусь разлічвае стаць членам гэтай аўтарытэтнай міжнароднай структуры, што яшчэ больш будзе садзейнічаць умацаванню нашага супрацоўніцтва».

Наша краіна гатова да актыўнага ўзаемадзеяння на ўсіх узроўнях палітычнага супрацоўніцтва з Бразіліяй, што было нядаўна пацверджана Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам, адзначыў Яўген Шастакоў. «Нашы адносіны можна смела назваць вуліцай з двухбаковым рухам. У сувязі з гэтым вельмі важна захаваць гэтыя адносіны ва ўмовах бягучай геапалітычнай нестабільнасці. Лічу, што нам гэта ўдаецца. Пра гэта сведчыць актывізацыя палітычных кантактаў і паступовае аднаўленне эканамічных паказчыкаў беларуска-бразільскага супрацоўніцтва. Калі летась тавараабарот паміж нашымі краінамі склаў 358 мільёнаў долараў, то сёлета толькі за студзень-ліпень аб’ём двухбаковага гандлю ўжо дасягнуў амаль 480 мільёнаў».

Традыцыйна вялікую долю ў двухбаковым гандлі займаюць пастаўкі калійных угнаенняў. «Нягледзячы на дзеючыя санкцыі і абмежаванні, дзякуючы сумесным намаганням мы аднаўляем пастаўкі гэтай вельмі запатрабаванай на бразільскім рынку беларускай прадукцыі. Разам з тым мы разлічваем на пашырэнне ўзаемадзеяння па іншых напрамках: Беларусь можа забяспечыць пастаўку цэлага шэрагу ключавых гандлёвых пазіцый, імпартуемых Бразіліяй, такіх як нафтапрадукты, азотныя і змешаныя ўгнаенні, кордныя матэрыялы і шыны, кар’ерныя самазвалы, беспілотныя апараты верталётнага тыпу і інтэлектуальнае кропкавае земляробства для аграрнага сектара, электрычны транспарт і шырокая гама тавараў нафтахімічнага комплексу, — заявіў намеснік міністра замежных спраў. — Беларусь ужо прапануе на разгляд бразільскім партнёрам эфектыўныя рашэнні па забеспячэнню малымі трактарамі прыватных фермераў і сямейных фермерскіх гаспадарак Бразіліі з улікам патрабаванняў бразільскага заканадаўства па лакалізацыі вытворчасці».

Павіншаваць бразільскіх сяброў з дзяржаўным святам прыйшлі не толькі работнікі беларускага знешнепалітычнага ведамства і іншых міністэрстваў, прадпрыемстваў, а і калегі з дыпламатычных прадстаўніцтваў шэрагу дзяржаў, парламентарыі Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі нашай краіны, журналісты, студэнты. Дзякуючы выдатнаму джаз-бэнду, урачыстасць праходзіла пад акампанемент шыкоўнай басановы. Але не толькі. У якасці разынкі — дыджэйскія сэты ў гарачых бразільскіх матывах. Сапраўдная экзотыка для восеньскага Мінска.

«Вялікі патэнцыял паглыблення адносін»

Беларусь нязменна прыхільная да добразычлівага двухбаковага партнёрства з Бразіліяй, адзначыў у віншаванні з Днём Незалежнасці кіраўніку гэтай краіны Луісу Інасіу Лулу да Сілву Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. «Пад Вашым кіраўніцтвам краіна ўпэўнена рухаецца наперад па шляху эканамічнага і сацыяльнага развіцця, эфектыўна адстойвае свае інтарэсы на міжнароднай арэне, пацвярджаючы статус адной з найбольш уплывовых дзяржаў, з меркаваннем якой павінны лічыцца», — адзначаецца ў віншаванні.

«Мы арыентаваны на пошук новых магчымасцяў для супрацоўніцтва на фоне трансфармацыі сусветнага парадку ў бок шматпалярнасці і справядлівасці, — падкрэсліў беларускі лідар. — Лічу, што наяўнасць сумесных інтарэсаў і ўзаемнай палітычнай волі абумоўлівае вялікі патэнцыял паглыблення адносін нашых дзяржаў па самым шырокім коле напрамкаў».

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Луісу Інасіу Лулу да Сілву выдатнага здароўя, невычэрпнай жыццёвай энергіі і яшчэ больш амбіцыйных планаў, а народу Бразіліі — адзінства і светлай будучыні.

Мікалай ЛІТВІНАЎ

Фота прадастаўлена пасольствам Бразіліі ў Беларусі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.