Фестываль «Менск старажытны» адбыўся ў цэнтры горада 9 верасня. На ім жыхары і госці сталіцы маглі ўбачыць прадстаўленне ваенных рэканструктараў ад часоў вікінгаў да Другой сусветнай вайны. Акрамя таго, ладзіліся інтэрактыўныя пляцоўкі са стральбой з лука, фехтаваннем на мячах і лагер жывой гісторыі, дзе гледачы маглі паразглядаць прадметы мінулых эпох і даведацца цікавых гістарычных фактаў.
Фестываль пачаўся парадам ўдзельнікаў, дзе гледачы маглі заўважыць адрозненні паміж знешнім выглядам і ўзбраеннем людзей розных часоў. У праграме фестываля былі бугурты і індывідуальныя бойкі сярэднявечных рыцараў, спаборніцтвы вершнікаў, дэманстрацыя тактыкі і баявых прыёмаў ваяроў XVIII, XIX і XX стагоддзяў.
Многія цікавіліся дэталямі ўзбраення і ўніформы, маглі даведацца пра тое, аб чым не распавядаюць у школах і інстытутах, і нават патрымаць у руках копіі старажытных прылад і рэчаў. А паралельна ў лагеры рэканструктары гатавалі ежу, адпачывалі, спявалі песні прыкладна так, як рабілі б адно, два, тры ці нават пяць-сем стагоддзяў таму.
Ганна РОВІНА
Фота аўтара
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».