Вы тут

У Гродзенскім раёне пасля рэканструкцыі адкрылі спартыўны комплекс


У Луцкаўлянскай сярэдняй школе, што ў Гродзенскім раёне, урачыста адкрылі пасля рэканструкцыі спартыўны комплекс з футбольным полем і шматфункцыянальнай пляцоўкай, паведаміла БелТА.


 БелТА

Як упэўнены старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік, у гэтай школы ёсць будучыня. «55 гадоў — гэта далёка не мяжа і школа будзе развівацца далей. Сумеснымі намаганнямі мы можам многае: аператыўна вырашаць шматлікія пытанні і рабіць жыццё нашых людзей лепшым, больш бяспечным, цікавейшым, — адзначыў старшыня Гродзенскага аблвыканкама. — Я ўпэўнены, што на гэтай пляцоўцы будуць пастаянна гучаць радасныя дзіцячыя галасы. Для кагосьці гэта стане першым крокам спартыўнай славы, для ўсіх астатніх гэта магчымасць усебаковага гарманічнага развіцця, здароўя будучых пакаленняў».

Пры будаўніцтве аб’екта дапамогу па пастаўцы штучнага пакрыцця міні-футбольнай пляцоўкі аказала Беларуская федэрацыя футбола, па пастаўцы спартыўнага сілавога абсталявання для шматфункцыянальнай пляцоўкі — Прэзідэнцкі спартыўны клуб у рамках рэспубліканскага сацыяльнага праекта па падтрымцы спорту і здаровага ладу жыцця «Спорт для ўсіх». Агульны кошт рэалізацыі праекта склаў каля Br910 тыс.

На цырымоніі прысутнічаў і старшыня Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант. «Радасна ўсіх бачыць сёння тут, вельмі радасна пабываць у сваёй роднай вёсцы. Тым больш сёння такая выдатная падзея — адкрыццё новага спартыўнага комплексу. Першыя думкі пра ідэю рэканструкцыі паўсталі, калі быў абвешчаны Год малой радзімы. Я б хацеў падзякаваць усім, хто падтрымаў гэтую ідэю», — адзначыў ён.

Звяртаючыся да прысутных школьнікаў, Іван Эйсмант дадаў: «Учора ўвечары я прыйшоў сюды, і тут столькі людзей было! Я думаю, што гэта будзе адно з самых папулярных месцаў у нашай вёсцы. Калі мы тут вучыліся, мы не тое што школай — мы класам выйгравалі раённыя спаборніцтвы і па футболе, і па баскетболе, і па лёгкай атлетыцы. Таму я спадзяюся, што вы падтрымаеце нашу традыцыю і Луцкаўлянская школа будзе найлепшай».

Пасля ўрачыстага адкрыцця адбыўся сяброўскі футбольны матч паміж футбольным клубам «Нёман» і зборнай камандай выпускнікоў школы і гасцей мерапрыемства.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.