Вы тут

Удзел у Алімпіядзе — мара кожнага спартсмена, і нельга забраць у яго мару


Герой тыдня. Беларус Яўген Ціханцоў стаў бронзавым прызёрам чэмпіянату свету па цяжкай атлетыцы, што прайшоў у сталіцы Саудаўскай Аравіі Эр-Рыядзе. Яўген, які выступае ў вагавой катэгорыі 102 кг, у рыўку выканаў удалыя падыходы на 175 кг, 179 кг і 183 кг, дзякуючы чаму стаў уладальнікам малога залатога медаля ў гэтым практыкаванні. У штуршку паспяховы аказаўся толькі падыход на 211 кг, дзве спробы зафіксаваць 217 кг выйшлі няўдалымі. Але агульная сума беларуса ў 394 кг прынесла яму трэцяе месца. Чэмпіёнам свету ў дадзенай вазе стаў кітаец Лю Хуанхуа (404 кг), другім — карэец Янг Ён Хак (399 кг).


Падзея тыдня. У Маскве прайшло сумеснае пасяджэнне камісій спартсменаў Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь і Алімпійскага камітэта Расіі. Прэзідэнт НАК Беларусі Віктар Лукашэнка падкрэсліў, што нягледзячы на санкцыі з боку міжнародных федэрацый, алімпійскім камітэтам і міністэрствам спорту дзвюх краін удалося выбудаваць дакладны каляндар спаборніцтваў. Прэзідэнт НАК расказаў, што Беларусь прыкладае вялікія намаганні для зняцця санкцый з атлетаў. «Знаходзімся ў кантакце з Міжнародным алімпійскім камітэтам, вядзём дыялог з міжнароднымі федэрацыямі па відах спорту, каб гэтыя абмежаванні былі знятыя. Паверце, паважаныя спартсмены, намаганні прыкладаюцца сур’ёзныя», — запэўніў Віктар Лукашэнка. Што датычыцца ўдзелу беларускіх спартсменаў у Алімпійскіх гульнях 2024 года ў Парыжы, то, па словах Прэзідэнта НАК Беларусі, яшчэ рана аб тым казаць, бо пакуль няма афіцыйнага запрашэння. «Калі будзе запрашэнне, яны (Міжнародны алімпійскі камітэт. — Аўт.) будуць выстаўляць адпаведныя патрабаванні, нейкія ўмовы. Ці маем мы, спартыўныя чыноўнікі, права забараняць людзям ехаць? Я думаю, не. Нягледзячы на разнастайнасць спаборніцтваў, кожны спартсмен марыць паехаць на Алімпіяду і перамагчы там. Усе спартсмены — дарослыя людзі і яны могуць самі прыняць рашэнне і адчуваць за яго адказнасць. Павінны паглядзець, вывучыць усе ўмовы, усю інфармацыю, самі прыняць рашэнне: едуць яны з гэтым ці не», — сказаў ён. Па яго словах, Нацыянальны алімпійскі камітэт вядзе дыялог з МАК, але Міжнародны алімпійскі камітэт знаходзіцца ў няпэўнасці і сам не ведае, што рабіць. Віктар Лукашэнка таксама не выключыў, што вырашэнне пытання допуску беларускіх спартсменаў да міжнародных спаборніцтваў спецыяльна зацягваецца, каб яны не паспелі прайсці кваліфікацыйны адбор на Алімпіяду.

Што да магчымасці аспрэчвання рашэнняў міжнародных чыноўнікаў, кіраўнік НАК Беларусі падкрэсліў: такія намаганні робяцца, але разлічваць на нейкі станоўчы зыход наўрад ці варта. «Апратэставаць можна, накіроўваючы звароты ў МАК, і мы гэта робім. Звяртацца, напрыклад, у той жа суд у Лазане — гэта доўга, вельмі дорага, а вынік практычна зразумелы. Таму там, дзе можна весці нармальны дыялог і разумнае рашэнне можа быць прынята, мы тое робім», — рэзюмаваў ён.

Падчас пасяджэння камісій спартсменаў абмяркоўвалася таксама выступленне беларускіх і расійскіх спартсменаў пад нейтральным сцягам. «Больш за 20 міжнародных федэрацый ужо прыняло рашэнне аб допуску беларускіх і расійскіх атлетаў. Вядома, статус нашых спартсменаў на гэтых турнірах нас не задавальняе. Неабходна працягваць змагацца за права выступаць пад сваімі нацыянальнымі сімваламі», — адзначыў старшыня камісіі спартсменаў НАК Беларусі, алімпійскі чэмпіён Аляксандр Багдановіч. Па яго словах, выступленне пад нейтральным сцягам — гэта дыскрымінацыя кожнага спартсмена, бо кожны атлет прадстаўляе сваю краіну, нясе свой сцяг, герб. Аляксандр Багдановіч падкрэсліў, што кожны спартсмен хоча быць сімвалам перамогі для сваіх балельшчыкаў. «Гэта, вядома, сумна, што яму не даюць такой магчымасці. Але, з іншага боку, не даць яму магчымасці паўдзельнічаць нават без сцяга і гімна — мы таксама не можам так зрабіць. Удзел у Алімпіядзе — мара кожнага спартсмена, і мы не можам забраць у яго гэтую мару», — адзначыў старшыня камісіі спартсменаў НАК. Аляксандр Багдановіч заўважыў, што калі нашы спартсмены змогуць паўдзельнічаць у Алімпійскіх гульнях без сцяга, гімна і герба, неабходна зрабіць усё, каб яны дома адчувалі сябе сапраўднымі героямі.

Лічба тыдня. У Барнауле завяршыліся міжнародныя спаборніцтвы па веславанні на байдарках і каноэ «Алтайская рэгата». Галоўным стартам турніру стала «Гонка чэмпіёнаў», у якой выступілі 40 наймацнейшых байдарачнікаў і канаістаў з васьмі краін, у тым ліку з Беларусі. У фінале мужчынскай байдаркі-адзіночкі ўвесь п’едэстал занялі беларусы: на першым месцы — Уладзіслаў Кравец, на другім — Дзмітрый Натынчык, на трэцім — Мікіта Борыкаў. У аналагічным выглядзе праграмы ў жанчын перамагла наша Вольга Худзенка, а Марына Літвінчук заняла другое месца. У заездзе каноэ-адзіночак усе тры месцы на п’едэстале зноў занялі беларускі: «золата» ў Алены Наздровай, «серабро» ў Вольгі Клімавай, «бронза» ў Юліі Трушкінай. У фінале змешаных экіпажаў у байдарачнікаў перамог Дзмітрый Натынчык у пары з расіянкай Анастасіяй Панчанкай, а мікст сярод канаістаў выйграў беларуска-расійскі дуэт: Юлія Трушкіна — Захар Пятроў. Таксама медалі ў згаданай дысцыпліне заваявалі Вольга Худзенка («серабро»), Мікіта Борыкаў («бронза») і Арцём Козыр («бронза»).

Валерыя СЦЯЦКО

Фота з адкрытых крыніц

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.