Вы тут

Нашы ваеннаслужачыя ўдзельнічаюць у вучэнні ў Забайкаллі


На расійскім палігоне Тэлемба завяршылася падрыхтоўка ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі да баявой стральбы. Баявыя разлікі 15-й зенітнай ракетнай брыгады, 1-га зенітнага ракетнага палка і 377-га гвардзейскага зенітнага ракетнага палка ў бліжэйшы час заступяць на баявое дзяжурства па супрацьпаветранай абароне.


Не за гарамі і самая відовішчная частка вучэння — баявая стральба. Пакуль жа ідзе інтэнсіўная падрыхтоўка.

Дарэчы, палігон Тэлемба – адзін з найбуйнейшых у свеце. Размешчаны ён на тэрыторыі Забайкальскага краю і Рэспублікі Буратыя Расійскай Федэрацыі. Палігон носіць імя аднайменнай вёскі, якая знаходзіцца ў адноснай блізкасці ад палігона. Тэлемба ўяўляе сабой вялізную арэну, спецыяльна абсталяваную для буйнамаштабных ваенных вучэнняў, якая змяшчае дзесяткі тысяч адзінак жывой сілы, не лічачы тэхнікі, узбраення, комплексаў і ўстановак. Там ледзь не штомесяц праводзяцца розныя буйнамаштабныя вучэнні. Бывае, што і па некалькі разоў на месяц. Апошні раз, вайскоўцы вайсковых часцей СПА нашых Узброеных Сіл выконвалі вучэбна-баявыя задачы на гэтым палігоне роўна дзевяць гадоў таму.

Пра тое, чым нашы ваеннаслужачыя займаюцца тут цяпер, пра ўражанні, якія склаліся падчас знаходжання на расійскім палігоне, распавёў камандзір 377-га гвардзейскага зенітнага ракетнага палка гвардыі палкоўнік Аляксей Рабінін:

— У рамках другога этапу тактычнага вучэння з зенітнымі ракетнымі войскамі ВПС і войскаў СПА адно з падраздзяленняў нашага палка перадыслакавалася на палігон Тэлемба. Умовы для асабовага складу расійскім бокам створаны цалкам камфортныя. На дадзены момант асабовым складам палка праведзена настройка і прыём тэхнікі, правераны ўсе параметры, якія ўплываюць на стральбу. Пускавыя ўстаноўкі зараджаны. У ходзе баявой стральбы будуць выкананы пускі па мішэнях «Стрыж» і «Банкет». Гэта вельмі важны досвед для асабовага складу, унікальная магчымасць праверыць на практыцы, усё, што мы ўмеем. Настрой ва ўсіх баявы, хутка прайшлі акліматызацыю і гатовы выканаць пастаўленую задачу.

З-за шасцігадзіннай розніцы ў часе ў Забайкаллі беларускія зенітчыкі першымі арганізавана сустрэлі Дзень народнага адзінства. Калі беларусы спалі моцным сном на радзіме, вайскоўцы 15-й зенітнай ракетнай брыгады, 1-га зенітнага ракетнага палка і 377-га гвардзейскага зенітнага ракетнага палка выстройваліся раніцай на пляцы для правядзення ўрачыстага мітынгу. Праводзіў яго кіраўнік вучэння — намеснік камандуючага ВПС і войскамі СПА генерал-маёр Дзмітрый Міхалап.

Завяршылася мерапрыемства выкананнем усім воінскім кантынгентам Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. І трэба было чуць, як цёпла гучалі словы роднага гімна ў глухой забайкальскай тайзе. Прама з мітынгу асабовы склад накіраваўся на пазіцыі. Вучэнне працягваецца…

Алег НЯКАЛА

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.