Вы тут

Чаму платнікі ідуць на размеркаванне


Штогод каля тысячы выпускнікоў-платнікаў карыстаюцца магчымасцю размеркавацца. Аб гэтым паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі Сяргей Пішчоў, піша БелТА.


«Каля тысячы платнікаў штогод карыстаюцца магчымасцю размеркавацца, таму што пры размеркаванні ў іх з'яўляецца статус маладога спецыяліста, які дае ім шэраг дадатковых магчымасцяў і прэферэнцый. Напрыклад, забаронена неабгрунтаваная адмова ў заключэнні працоўнага дагавора з маладым спецыялістам, які прыбыў на размеркаванне, гэта значыць, яго абавязаны ўзяць на працу. Пры прыёме на працу для маладога спецыяліста не прызначаецца выпрабавальны тэрмін. Пасля заканчэння навучання маладому спецыялісту даецца адпачынак працягласцю 31 дзень, для педагагічных кадраў — 45 дзён. Акрамя таго, выплачваецца грашовая дапамога ў памеры стыпендыі, прадугледжаны розныя кампенсацыі, ёсць дадатковая магчымасць стаць на чаргу на паляпшэнне жыллёвых умоў. Такія магчымасці даюцца маладым спецыялістам, і платнікі імі таксама карыстаюцца», — расказаў Сяргей Пішчоў.

Для выпускнікоў медыцынскіх спецыяльнасцяў, паводле слоў начальніка галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы і прафесійнай адукацыі Міністэрства аховы здароўя Вольгі Калюпанавай, існуе такая ніша, як інтэрнатура. «Без інтэрнатуры ў нас працаваць урачом-спецыялістам немагчыма, і не важна, на якой умове ты навучаўся — бюджэт або платная аснова. Выпускнік павінен яе прайсці. Для гэтага ён павінен знайсці базу інтэрнатуры. Калі не ўзяў размеркаванне, ён яе шукае самастойна і павінен звярнуцца ў Міністэрства аховы здароўя. Без інтэрнатуры ён працаваць у нашай краіне не зможа», — адзначыла яна.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.