Вы тут

Праект «Адзін дзень» стаў дыпламантам фестывалю «Тэрыторыя заўтра»


Праект «Адзін дзень», які выходзіць на тэлеканале «Беларусь 1», стаў дыпламантам VІІ Міжнароднага экалагічнага тэлевізійнага фестывалю «Тэрыторыя заўтра», які прайшоў у Ніжнім Ноўгарадзе ў сярэдзіне верасня.


Маштабны тэлевізійны форум сёлета сёмы раз сабраў журналістаў, вытворцаў відэа- і аўдыякантэнту, блогераў, якія ў сваёй творчасці раскрываюць важныя для сучаснага грамадства пытанні экалогіі. Гэтым разам заяўкі на ўдзел у творчым спаборніцтве былі з 31 рэгіёна Расійскай Федэрацыі і з 11 краін блізкага і далёкага замежжа. Конкурс праходзіў у два этапы, у сямі намінацыях змагаліся каля 300 работ, а ў фінале найлепшых вызначалі ўжо з 33 работ.

Праект «Адзін дзень» стаў дыпламантам у намінацыі «ЭкаТурызм». На конкурсе быў прадстаўлены выпуск, што прысвечаны ўнікальным беларускім балотам і распавядае пра гіда Касю Казачонак, якая балотам захапляецца з дзяцінства і ведае пра яго ўсё. І вось адну з такіх вандровак у 7 кіламетраў здымачная група праекта здзейсніла ў кампаніі галоўнай гераіні. Над праграмай працавалі кіраўнік праекта, намеснік дырэктара тэлеканала «Беларусь 1» Вольга Саламаха, аўтар, прадзюсар тэлеканала «Беларусь 1» Алена Пунтус і аператар Аляксандр Ясюлевіч.

А гледачам нагадаем, што праграма «Адзін дзень» выходзіць у эфір кожны тыдзень па чацвяргах і з паўторам у нядзею. Стваральнікі праекта пражываюць адзін дзень з героямі выпуску і такім чынам праз прызму асобы і яе захаплення знаёмяць аўдыторыю з асаблівасцямі самых розных прафесій.

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.