Вы тут

У МЖКГ распавялі пра чарговасць пры ўключэнні ацяплення


Намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Рамашка ў праекце БелТА «Краіна гаворыць» распавёў пра чарговасць пры ўключэнні ацяплення.


Фота: pexels.com

Уключэнне ацяплення ва ўсіх аб’ектах ідзе ў строгай адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства, адзначыў Андрэй Рамашка. «Мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы прымаюць рашэнні аб запуску ацяплення, існуе таксама чарговасць запуску. Першая чарга — гэта сацыяльныя аб’екты (установы аховы здароўя і адукацыі), другая чарга — жыллё, трэцяя чарга — вытворчыя будынкі і аб’екты», — распавёў ён.

Ацяпленне ў дзіцячых садках, дашкольных і школьных установах, паліклініках, бальніцах і большасці аб’ектаў сацыяльнага забеспячэння ўключаецца, калі на працягу 5 дзён сярэднясутачная тэмпература заховалася на ўзроўні плюс 10 градусаў і ніжэй. У жылых дамах, інтэрнатах, установах адукацыі, за выключэннем дашкольных і школьных, тэатрах і іншых уключэнне ажыццяўляецца пры сярэднясутачнай тэмпературы ў плюс 8 градусаў і ніжэй на працягу пяці дзён. Астатнія адміністрацыйныя, прамысловыя і іншыя арганізацыі па ўзгадненні з энергазабеспячальнымі арганізацыямі падключаюцца пасля поўнага ўключэння ацяплення ва ўсіх жылых дамах.

Рашэнні аб тэрмінах пачатку ацяпляльнага сезона прымаюцца абласнымі, раённымі і гарадскімі выканаўчымі камітэтамі на падставе дадзеных аб сярэднесутачных тэмпературах па абласцях, а таксама прагнозаў Белгідрамета.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.