Вы тут

Прышчэпка пазбавіць ад ускладненняў


Запэўнівае намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай часці Цэнтральнай паліклінікі Магілёва Ала Ляховіч.


— Ала Валентынаўна, апошнім часам у чырвонай зоне паліклінікі становіцца ўсё больш пацыентаў. Як абараніць сябе ад сезонных захворванняў?

— Напярэдадні ўздыму захворванняяў кавіднай інфекцыяй і грыпам, які мы чакаем у лістападзе-снежні, асабліва актуальна стаіць пытанне вакцынацыі супраць іх. Кастрычнік аптымальны час для вакцынацыі. Бо мінімум тры тыдні нам трэба для фармавання імунітэту. І лепш гэта рабіць пакуль узровень захваральнасці невялікі. Ад каронавіруснай інфекцыі ў нас сёння ёсць і кітайская, і расійская вакцына. У бліжэйшы час чакаем супрацьгрыпозную вакцыну вытворчасці Францыі, Нідэрландаў. 

— Існуе меркаванне, што, калі ўжо перахварэў на грып, то не патрэбна і прышчэпка. 

— Гэта самая вялікая памылка. Людзі хварэюць таму, што ў іх восенню слабы імунітэт. Звярталі ўвагу, што некаторыя, як пачынаюць з восені хварэць, практычна не вылазяць з бальнічных? Таму тыя, хто перахварэлі, абавязкова павінны прышчыпляцца. Праз два тыдні пасля выздараўлення можна ўжо звяртацца.

— Ходзяць чуткі пра нейкія новыя мутацыі кавіда. Як ад іх можна абараніцца? 

— Каронавірус перайшоў у разрад сезонных захворванняў, і глабальных мутацый не чакаецца. Захворванне небяспечнае сваімі ўскладненнямі. Пасля выздараўлення на працягу некалькіх месяцаў могуць пачацца праблемы з ныркамі, лёгкімі, сэрцам, памяццю, аўтаімуннай сістэмай. Людзі вакцынаваныя, вядома, на 100% не абаронены ад заражэння, але яны лягчэй пераносяць захворванні. Яны хварэюць без ускладненняў.

З грыпам тое ж самае, але ў яго ўскладненняў менш. Грып традыцыйна ўздзейнічае на сардэчна-сасудзістую сістэму, лёгкія, на злучальную тканіну.

Ад каронавіруса насельніцтва вакцынуецца бясплатна. У гэтым годзе мы адкрылі ва ўсіх паліклініках дадатковыя імунапрафілактычныя прышчэпачныя кабінеты. Талон для таго, каб прышчапіцца, браць не трэба. Уся неабходная інфармацыя аб вакцынацыі ёсць на сайце паліклінікі.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота дадзена гераіняй

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.