Вы тут

У кароткія тэрміны мы можам ствараць канкурэнтаздольную прадукцыю


Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка падчас рабочага візіту ва Уфу прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця завода па вытворчасці зернесушыльных комплексаў ТАА «АМКАДОР-Агідэль», паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

Новае сумеснае беларуска-расійскае прадпрыемства ў Башкартастане будзе выпускаць зернеачышчальна-сушыльныя комплексы для пасляўборачнай апрацоўкі збожжавых, зернебабовых, крупяных і алейных культур. У год плануюць вырабляць да 40 такіх комплексаў. На вытворчасці, якую стварылі ўсяго за дзевяць месяцаў, з’явіцца каля 500 рабочых месцаў.

«На прыкладзе новага прадпрыемства мы бачым, што разам можам у кароткія тэрміны ствараць канкурэнтаздольную на сусветным рынку прадукцыю», — сказаў Раман Галоўчанка.

Кіраўнік Башкартастана Радый Хабіраў адзначыў, што на заводзе «АМКАДОР-Агідэль» будзе вырабляцца тэхніка, вельмі важная і патрэбная для аграрыяў расійскага рэгіёну.

«Акрамя таго, сёння мы паклалі пачатак будаўніцтву новага беларускага завода па вытворчасці будаўнічай і камунальнай тэхнікі. Тыя, хто карыстаецца беларускай тэхнікай, ведаюць, што яна вельмі добрая і надзейная», — заявіў кіраўнік Башкартастана. Гаворка ідзе пра завод па вытворчасці спецыяльнай тэхнікі ТАА «АМКАДОР-Алга».

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.