Вы тут

Нацыянальнай бібліятэцы падаравалі кнігу на дзесятках моў


«Родной язык» — такая назва ў кнігі Рамі Гарыпава, якую нядаўна падаравалі Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Адбылася гэта падзея ў час правядзення ў нашай краіне Дзён башкірскай літаратуры. На старонках выдання, якое пабачыла свет ва Уфе да 90-годдзя народнага паэта Рамі Гарыпава, —пераклады аднаго твора на многія мовы свету. 


Сярод дзесяткаў іншых перакладаў (а са старонак кнігі адзін верш прыходзіць да чытача на даргінскай, турэцкай, абхазскай, удмурцкай, аварскай, італьянскай, калмыцкай, цахурскай, хакаскай, азербайджанскай, казахскай і іншых мовах) — і беларускае пераўвасабленне славутага твора: «Я — быццам пчолка тая ў садзе, у полі,/ Шукальнік жэмчугу ў моры я./ Свой пошук не спыняю я ніколі —/ Да роднай мовы цягнецца душа мая./ У ёй я чую спеў матулі роднай,/ Сэсэна сказ у ёй здавён гучыць,/ Шуміць калоссем жыта нашых продкаў.../ Без мовы той і праўнуку не жыць!/ Сярод братоў-суседзяў з ёй я роўны,/ Яна — сястра між іншых моў здавён...» Перакладчыца — таленавітая беларуская паэтэса Святлана Быкава, адзначаная за сваю творчасць медалём Францыска Скарыны. Святлана Быкава супольна з башкірскай паэтэсай Ларысай Абдулінай з’яўляецца і аўтарам праекта па збіранні кнігі перакладаў аднаго верша на мовы народаў свету. 

З уступным словам да зборніка выступіў Кіраўнік Рэспублікі Башкартастан Радзій Хабіраў: «У рэспубліцы праводзіцца велізарная праца па ўшанаванні памяці Народнага паэта Башкартастана Рамі Гарыпава, які падняў на новы высокі ўзровень башкірскую паэзію. Яго творчасць ведаюць і любяць як малыя дзеці з дзіцячых садкоў, так і дарослыя людзі. Рамі Гарыпаў пераклаў на башкірскую мову многія шэдэўры сусветнай паэзіі. „Пераклад — гэта самая лепшая паэтычная культура, гэта школа майстэрства і мовы“», — пісаў ён у сваіх дзённіках. 

У гонар 90-годдзя з дня нараджэння паэта Сусветны курултай башкір падрыхтаваў зборнік перакладаў яго верша „Родная мова» на мовы свету. Спадзяюся, гэты зборнік адыграе важную ролю ў папулярызацыі творчасці паэта і выхаванні любові да родных моў. 

«Родная мова — святы скарб, які адлюстроўвае гісторыю і культуру народа, яго душу, духоўнасць. Як мовы сабраліся ў адзіны зборнік, няхай так і кожная нацыя сёння будзе на варце адзінства!»

Сярод перакладчыкаў твора Рамі Гарыпава — вядомыя на постсавецкай прасторы майстры мастацкага слова: народны паэт Дагестана Магамед Ахмедаў, народны пісьменнік Удмурціі Вячаслаў Ар-Сяргі, цахурскі паэт Валех Гамзат, інгушскі літаратар Хаваж Накастаеў, узбекская паэтэса Гулзіра Шарыпава, лакская пісьменніца Пацімат Рамазанава...
Выданне кнігі аднаго верша «Родная мова» Рамі Гарыпава — супольная праца Сусветнага курултая башкір, часопіса «Акбузат» і Башкірскага спадарожнікавага тэлебачання. 

Вось як завяршаецца верш Рамі Гарыпава: «...Калі аб ёй хто скажа злыя словы —/ Не здольны думаць аб высокім ён./ Чыім назвацца без яе мне сынам?/ Агульны подзвіг з кім, скажы, вяршыць?/ Я без яе, як без зямлі — загіну,/ Без мовы я — бязроднік без душы.» Нагадаем, што ў Беларусі на розных мовах народаў свету пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь выйшлі дзве кнігі нашага нацыянальнага прарока Янкі Купалы — «А хто там ідзе?» і «Санэты». 

Мікола БЕРЛЕЖ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.