Вы тут

Дом літаратара наведалі студэнты з Пяцігорска


Студэнты Беларусі і Расіі рэалізуюць сумесны праект «Культура памяці — памяць культур». Партнёры ў супольнай справе — Інстытут замежных моў і міжнароднага турызма Пяцігорскага дзяржаўнага ўніверсітэта і Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт. Мэта праекта, прымеркаванага да 80-годдзя вызвалення Каўказа і Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, які рэалізуецца пры падтрымцы Агульнарасійскай грамадскай арганізацыі «Дзелавая Расія» і СЗАТ «Бяспечныя дарогі Беларусі», — пошук і сістэматызацыя інфармацыі пра ўраджэнцаў Паўночнага Каўказа, якія ваявалі за вызваленне Беларусі, і ўраджэнцаў Рэспублікі Беларусь, якія ўдзельнічалі ў вызваленні Паўночнага Каўказа.


Зараз у Мінску знаходзіцца група студэнтаў з Пяцігорска. Яны, у прыванасці, наведалі і Дом літаратара. У Мемарыяльнай зале, дзе прадстаўлены багаты ілюстрацыйны матэрыял пра пісьменнікаў — удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесь Карлюкевіч расказаў пра беларуска-расійскія літаратурныя сувязі, пра тое, наколькі цесна супрацоўнічаюць літаратары з Мінска з калегамі з розных рэгіёнаў Паўночнага Каўказа. На сустрэчы выступіў і старшыня таварыства дружбы «Беларусь — Расія», старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі паэт, перакладчык, празаік Міхась Пазнякоў. Ён прачытаў свае вершы на беларускай і рускай мовах.

Удзел у сустрэчы прыняў і паэт і перакладчык Рагнед Малахоўскі, які шмат робіць для яднання паэтычных талентаў моладзі. Расказаў Рагнед і пра сваю нядаўнюю паездку ў Дагестан, Махачкалу, на кніжную выстаўку, дзе ён прадстаўляў айчыннае кнігавыданне.

Беларускія пісьменнікі падаравалі пяцігорскай дэлегацыі невялікі збор кніг для бібліятэкі Пяцігорскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У праграме знаходжання студэнтаў з Пяцігорска ў Мінску і Беларусі — пошукава-даследчыцкая праца ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь, наведванне памятных мясцін баёў Вялікай Айчыннай вайны.

Мікола БЕРЛЕЖ

Фота Кастуся ДРОБАВА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.