Вы тут

У Нацыянальнай бібліятэцы прайшло мерапрыемства са смакам беларускай кухні


18 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшло мерапрыемства «Смак беларускай кухні ў кнігах і паштоўках: новыя праекты Алены Мікульчык». Яно было насычана яркімі эмоцыямі і цікавымі фактамі. Напрыклад, ці ведалі вы, што ў мачанцы крыецца беларуская нацыянальная ідэя або тое, што жульен першапачаткова быў халодным летнім супам?


Аба ўсім гэтым госці мерапрыемства даведаліся падчас кулінарнага «Што? Дзе? Калі?». Акрамя таго, ў праграме былі дэгустацыя-абрад і, канешне, знаёмства з выданнямі аўтара.

Але ўсё ж такі галоўнымі героямі мерапрыемства сталі паштоўкі па матывах ужо выдадзеных кніг. Алена Мікульчык расказвае, што падчас праекта выпусцілі 32 паштоўкі з выявамі розных страў:

— Гэта гістарычная кухня XVII-XIX ст. у сучаснай апрацоўцы. Тое, што вы можаце самі прыгатаваць. На саміх паштовачках рацэптаў няма, але ёсць QR-код, па якім можна перайсці на сайт, дзе будуць рэцэпты і гісторыя страў. Набыць іх можна на галоўпаштамце і ў любым аддзяленні белпошты.

Таксама на мерапрымстве прысутнічала аўтар «смачных» фотаздымкаў Вольга Акуліч. Яна ўспомніла, з чаго калісьці пачалося яе супрацоўніцтва з Аленай Мікульчык:

— У сацыяльных сетках Алена вывесіла аб’яву. Яна шукала фатографа, каб тэрмінова паехаць у кулінарную экспедыцыю. Мне было цікава, што ж такое кулінарная экспедыцыя, я адгукнулася, і мы паехалі. Вынікам стала серыя рэпартажных фота. Пасля была серыя партрэтных здымкаў у падтрымку новай кнігі. Гэта было ажно 5 гадоў таму. І вось з партрэтнай серыі Алены пачалося наша супрацоўніцта. Яна прапанавала мне папрацаваць над яе новай кнігай пра шляхецкую кухню. За 4 гады ў нас выйшла дзве кнігі і вось цяпер серыя паштовак па матывах кніг.

Мерапрыемства завяршылася аўтограф-сесіяй.

Лізавета ГОЛАД

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.