Вы тут

«Белтаможсэрвіс»: У развіцці лагістыкі на першы план выходзіць лічбавізацыя


Упершыню пад эгідай унітарнага прадпрыемства «Белтаможсэрвіс» і філіяла «Белтаможвыдат» сёння адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Лічбавізацыя ў лагістыцы, транспартнай і іншых галінах». Гэты форум быў як нельга карысны ўдзельнікам знешнеэканамічнай дзейнасці (ЗЭД).


У навукова-практычным мерапрыемстве прынялі ўдзел каля 100 прадстаўнікоў і спецыялістаў. Гэта ўдзельнікі ЗЭД з краін ЕАЭС і СНД. З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуліся прадстаўнікі Дэпартамента транспарту і інфраструктуры ЕЭК, Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, Расійскага ўніверсітэта транспарту БелГПП, Беларускай універсальнай таварнай біржы, РУП «Белтэлекам» і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Важнасць гэтай тэмы для нашай дзяржавы падкрэсліў на канферэнцыі прадстаўнік Нацыянальнага сходу. Як адзначыў старшыня Пастаяннай камісіі па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ігар Камароўскі, транспартна-лагістычны комплекс з’яўляецца асновай нарошчвання экспарту тавараў і паслуг Беларусі, а таксама падмуркам для выкарыстання нашага транзітнага патэнцыялу. «У сувязі з гэтым цыфравізацыі і інфарматызацыя выступаюць вельмі важнымі інструментамі для аператараў, экспедытараў, перавозчыкаў, грузаадправіцеляў і экспарцёраў. Такія інструменты спрашчаюць вядзенне бізнесу і зніжаюць транзакцыйныя выдаткі», — адзначыў Ігар Камароўскі.

«Сёння паўстае пытанне аб прызнанні электронных дакументаў у рамках нашых інтэграцыйных утварэнняў, у першую чаргу ў Саюзнай дзяржаве і ЕАЭС. Думаю, спікеры на сённяшняй канферэнцыі раскажуць пра тое, як вырашаецца гэтая праблема, — падкрэсліў старшыня Пастаяннай камісіі. — Калі ж казаць аб развіцці адносін з Кітаем і ў цэлым з краінамі Паўднёва-ўсходняга напрамку, то наша галоўная задача — уключыць свой транспартна-лагістычны комплекс у міжнародныя транспартныя калідоры».

Ён, у прыватнасці, адзначыў, што дэпутаты вельмі высока ацэньваюць уклад кампаніі «Белтаможсэрвіс» у эканоміку нашай краіны і надаюць вялікае значэнне развіццю транспартна-лагістычнага комплексу Беларусі. «У нашай краіны вялікі патэнцыял у гэтай сферы. Калі часы санкцый скончацца, нам зноў давядзецца забяспечваць транзіт праз Беларусь — як у новых, так і ў традыцыйных кірунках», — адзначыў Ігар Камароўскі.

Паводле яго слоў, транспартна — лагістычная сістэма трымаецца на трох кітах — нарматыўна-прававой базе, інвестыцыях і цыфравізацыі. «Адзначу, што ў маім разуменні апошні працэс дапамагае не проста вырашыць асобныя задачы ў лагістыцы, але таксама стварыць цэлую галіновую экасістэму. Развіваць транспартна-лагістычную сістэму дапамагаюць прагрэсіўныя сусветныя практыкі, прарыўныя навуковыя ідэі і іншае. Акрамя таго, важным з’яўляецца працэс укаранення нашых фарматаў у праграмы Саюзнай дзяржавы і заканадаўства ЕАЭС», — падкрэсліў старшыня Пастаяннай камісіі.

На канферэнцыі былі разгледжаны пытанні цыфравізацыі ў галіне транспарту для дасягнення Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця ААН, лічбавай трансфармацыі сістэмы транспарціроўкі грузаў, цыфравізацыі ў гандлі, перавалкі і перачэпкі як элемента лагістычнага ланцугу паставак тавараў, транспартнай накладной e-CMR і іншыя.

Важнай падзеяй транспартна-лагістычнай сферы, якія сталі імпульсам для правядзення канферэнцыі, стала рэалізацыя пілотнага праекта па ўкараненні электроннага дакументазвароту e-CMR (электронны эквівалент міжнароднай транспартнай накладной, які дазваляе весці дакументаабарот пры перавозках грузаў без выкарыстання папяровых накладных) праз мытную мяжу паміж нашай краінай і Расіяй.

На беларускім баку паспяхова праведзена тэсціраванне па падрыхтоўцы і перадачы першай у Рэспубліцы Беларусь e-CMR грузаатрымальніку Расіі ад грузаадпраўшчыка Мінскага філіяла РУП «Белтаможясэрвіс». Выкарыстанне e-CMR забяспечвае зніжэнне выдаткаў на афармленне грузаў і іх транспарціроўку. З іншага боку, электронны дакументаабарот прыводзіць да павышэння работы мытных органаў, паскарэнню працэсу праходжання мяжы і дастаўкі грузаў і паляпшэнню кантролю за перамяшчэннем грузаў і забеспячэнне іх бяспекі.

Мерапрыемства праходзіла ў змяшаным фармаце: у вочным і анлайн удзеле ў пленарным пасяджэнні.

Самымі галоўнымі мэтамі канферэнцыі стаў абмен інфармацыяй і прафесійным вопытам, поглядамі на праблемы, звязаныя з пытаннямі лічбавай трансфармацыі транспартнай галіны і прадстаўленнем тэхналогій, якія дазваляюць гэтыя праблемы эфектыўна вырашаць. Адной з практычных задач стане сумеснае пабудова стратэгіі для арганізацыі працэсу забеспячэння рэалізацыі мэтаў развіцця транспартнай сістэмы ва ўмовах, якія змяняюцца і новых рэаліях.

Арганізатары форуму чакаюць практычныя вынікі канферэнцыі. Такім чынам, яны разлічваюць прыцягнуць увагу прафесійнай супольнасці да тэматыкі навуковай дзейнасці ў сферы транспартнага і мытнага заканадаўства. Апошняе, у сваю чаргу, будзе садзейнічаць росту экспарту тавараў, паслуг, таварных патокаў праз тэрыторыю Беларусі, павышэнню якасці і эфектыўнасці транспартных паслуг на базе лічбавай трансфармацыі, развіццю інавацый у транспартна-лагістычнай сферы, далейшага развіцця міжнароднага супрацоўніцтва.

Тут варта нагадаць, што РУП «Белтаможсэрвіс» сёння з’яўляецца лагістычным 4PL-аператарам. Ён займае лідзіруючыя пазіцыі на рынку знешнеэканамічнай дзейнасці і развівае беларускую і міжнародную лагістыку, уносіць свой уклад у забеспячэнне эканамічнай бяспекі Беларусі. Унітарнае прадпрыемства «Белтаможсэрвіс» сёння — гэта больш за 3300 супрацоўнікаў, больш за 3000 мытных дакументаў у дзень, 1,1 мільёнаў квадратных метраў плошча інфраструктуры.

У 2024 годзе РУП «Белтаможсэрвіс» будзе адзначаць 25-годдзе з дня стварэння прадпрыемства.

Сяргей КУРКАЧ

Фота: прэс-служба РУП «Белтаможсэрвіс»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.