Вы тут

Змагацца з нарказлачыннасцю — сумеснымі намаганнямі


У складанай геапалітычнай абстаноўцы, беспрэцэдэнтным ваенным, палітычным і эканамічным ціску на постсавецкія краіны наркапагроза не губляе сваёй актуальнасці. Аб гэтым і не толькі ішла размова падчас 25-га пасяджэння Каардынацыйнага савета кіраўнікоў кампетэнтных органаў па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў дзяржаў — членаў АДКБ.


«Арганізаваная злачыннасць інтэгравалася за кошт інтэрнэту — такім чынам, ахапіўшы ўсе дзяржавы — члены АДКБ, — канстатаваў міністр унутраных спраў Беларусі Іван Кубракоў. — Арганізатары наркабізнесу выкарыстоўваюць нашы краіны для збыту наркотыкаў, знаходзячыся пры гэтым на тэрыторыі іншых дзяржаў, а атрыманыя ад злачыннай дзейнасці грашовыя сродкі ўсё часцей канцэнтруюць у лічбавай валюце. З’яўляючыся раней у большай ступені транзітнымі для наркабізнесу, у цяперашні час многія нашы рэгіёны разглядаюцца наркадылерамі як перспектыўныя рынкі збыту псіхаактыўных рэчываў».

Кампетэнтныя органы па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў у рамках АДКБ значна рушылі наперад па многіх напрамках дзейнасці. У прыватнасці, актывізавалася работа па выяўленні і спыненні міжнародных каналаў пастаўкі наркотыкаў. Ва ўзаемадзеянні з Расійскай Федэрацыяй павялічылася колькасць праведзеных паставак, якія кантралююцца. Напрацаваны пэўны вопыт арганізацыі правядзення комплексных аператыўна-прафілактычных спецыяльных праграм і аперацый. Паслядоўна наладжваецца абмен аператыўнай інфармацыяй.

Кажучы аб супрацьдзеянні наркабізнесу ўнутры нашай краіны, Іван Кубракоў адзначыў, што летась на Каарданацыйным савеце Прэзідэнтам Беларусі была пастаўлена задача актывізаваць гэтую работу. «Самы галоўны вынік — скарачэнне смерцяў нашых грамадзян ад перадазіроўкі наркотыкамі, — канкрэтызаваў міністр унутраных спраў. — Паменшылася колькасць такіх злачынстваў, здзейсненых на тэрыторыі краіны. Мы ні ў якім разе не спыняемся на дасягнутым. Ідзе канкрэтная практычная работа, мы памянялі заканадаўства. І што датычыцца асабліва збытчыкаў, то тут не можа быць ніякай размовы аб змякчэнні адказнасці за дадзенае злачынства, бо ад наркотыкаў гінуць людзі, падрываецца эканоміка, і ў цэлым гэта ўплывае на развіццё любой дзяржавы».

Па словах намесніка Генеральнага сакратара АДКБ Валерыя Семерыкова, падводзяцца вынікі ўсёй дзейнасці АДКБ за 2023 год, калі ў Арганізацыі старшынствуе Рэспубліка Беларусь. «Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь паставіў задачу павышаць эфектыўнасць работы па барацьбе з незаконным абаротам наркотыкаў і ў цэлым па супрацьдзеянні выклікам і пагрозам бяспецы нашых дзяржаў, — рэзюмаваў ён. — Тыя мерапрыемствы, якія былі намечаны па рэалізацыі прыярытэтаў Рэспублікі Беларусь у Арганізацыі на перыяд старшынства, выкананы на сто працэнтаў. Мы вельмі задаволены вынікамі. Дастаткова сказаць, што за два этапы аперацыі „Канал“, якую мы правялі сёлета, з незаконнага абароту наркотыкаў было канфіскавана амаль дзве тоны шматлікіх наркатычных сродкаў. Вялікая плынь наркотыкаў трапляе на тэрыторыю нашых дзяржаў і іншых па паўночным маршруце — з Афганістана. Мы гэтаму ўдзяляем вельмі вялікую ўвагу. Ужо некалькі гадоў мы распрацоўваем вельмі важную мэтавую праграму па ўмацаванні таджыкска-афганскай граніцы. Сёння яна ў высокай ступені гатоўнасці, і мы зробім усё для таго, каб яна ў бліжэйшы час была прынята кіраўнікамі дзяржаў, і прыступім да яе рэалізацыі».

Падчас пасяджэння Каардынацыйнага савета былі падведзены прамежкавыя вынікі супрацоўніцтва. Кіраўнікі кампетэнтных органаў па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў дзяржаў — членаў АДКБ абмяняліся неабходнай інфармацыяй, выпрацавалі новыя практычныя рэкамендацыі ў інтарэсах узаемадзеяння ў барацьбе з незаконным абаротам наркотыкаў. Па заканчэнні пасяджэння былі падпісаны выніковыя дакументы.

Па словах кіраўніка міліцэйскага ведамства Беларусі, прынятыя падчас пасяджэння рашэнні будуць не толькі садзейнічаць павышэнню ролі самога Каардынацыйнага савета кіраўнікоў кампетэнтных органаў па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў як галоўнага каардынацыйнага цэнтра антынаркатычнай дзейнасці на прасторы АДКБ, а таксама стануць важным этапам у кансалідацыі намаганняў дзяржаў у барацьбе з наркатрафікам, нададуць новы імпульс узаемадзеянню кампетэнтных органаў у сферы барацьбы з незаконным абаротам наркотыкаў.

Вераніка КАНЮТА

Фота прэс-службы МУС

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.