Вы тут

У Мінску прайшла канферэнцыя «Стратэгічны аналіз і прагназаванне. Беларусь у глабальным свеце»


У Мінску прайшла Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Стратэгічны аналіз і прагназаванне. Беларусь у глабальным свеце». Яе арганізатарам выступіў вядучы ў краіне аналітычны цэнтр — Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў.


 БелТА

Канферэнцыя прысвечана месцу Беларусі ў глабальным свеце. Тут упершыню сабраліся аналітыкі, якія складаюць аснову фабрык думкі, зазначыў аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Аляксей Аўдонін. З 2019 года існуе Беларускі інстытут стратэгічных даследаваняў, і ўпершыню праведзена канферэнцыя, якая аб’яднала аналітыкаў з усяго блізкага нам па духу свету. Патрабуецца каардынацыя дзейнасці фабрык думкі саюзнікаў і партнёраў. Беларуская фабрыка думкі, адказваючы на гэты запыт, арганізавала гэтую канферэнцыю, у якой бяруць удзел кіраўнікі вядучых фабрык думкі, эксперты з Ірана, Расіі, Турцыі, Казахстана, Венгрыі і іншых краін.

Вынікам канферэнцыі стала падпісанне мемарандумаў аб пашырэнні супрацоўніцтва ў экспертнай галіне паміж Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў і адпаведнымі арганізацыямі з Расіі і Ірана. Супрацоўніцтва, закладзенае ў гэтых дакументах, дасць магчымасць павысіць узровень даверу, абмену інфармацыяй, экспертамі, правядзення сумесных канферэнцый, семінараў, форумаў. Гэта будзе садзейнічаць глыбіні думкі, аналізу, прагнозу, разумення сітуацыі ў рэгіёнах. Калі робіцца аналіз па той ці іншай праблематыцы ў розных рэгіёнах свету, мы маем выхад да першакрыніц. А імі якраз з’яўляюцца мясцовыя «фабрыкі думкі».

Як зазначыў дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Алег Макараў, беларускім аналітыкам цікавы досвед Ірана ў плане супрацьстаяння санкцыям, у развіцці эканомікі. «І мы спадзяёмся, што будзем садзейнічаць, у тым ліку эканамічнаму развіццю, эканамічным сувязям Беларусі і Ірана праз наша аналітычнае супрацоўніцтва і экспертны дыялог, абмен экспертнай інфармацыяй, атрыманымі данымі, — адзначыў ён. — Мы абменьваемся нашай аналітыкай, нашай пазіцыяй, звязанай з рэгіянальнай нестабільнасцю. Акрамя таго, нас цікавіць усё, што звязана з павышэннем эфектыўнасці эканамічнага ўзаемадзеяння».

Леанід НОВІКАЎ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.