Вы тут

Герасімаў: Удзел у суботніках — добрая традыцыя


Удзел у суботніках — добрая традыцыя, заявіў сёння журналістам старшыня КДК Васіль Герасімаў. Ён у складзе каманды Мінгарвыканкама, Камітэта дзяржаўнага кантролю, Мінскага райвыканкама і аблвыканкама далучыўся да агульнагарадскога суботніка на тэрыторыі Мінскай лесапаркавай гаспадаркі ў раёне Мінскага мора, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

«Па даручэнні кіраўніка дзяржавы мы абследавалі гэтую тэрыторыю. Было вельмі шмат паваленых дрэў. І Прэзідэнт даручыў усё, што было страчана, аднавіць. Аднавілі, але, на жаль, здарыўся паўторны ўраган. Яшчэ раз усё прыбралі, вырашылі сваімі сіламі пасадзіць тут дрэвы. Мне здаецца, гэта вельмі сімвалічна з улікам таго, што і нашы сем’і сюды прыязджаюць адпачываць», — сказаў Васіль Герасімаў.

Ён падкрэсліў, што ўдзел у суботніках — добрая традыцыя для Камітэта дзяржаўнага кантролю. Работнікі двойчы ў год працуюць на пасадцы дрэў, прыбіраюць паркі і скверы па ўсёй рэспубліцы, чысцяць ад смецця лясныя масівы.

«Калі сам укладваеш душу, стаўленне іншае. Праязджаючы міма, яшчэ раз паглядзіш, ці цэлае пасаджанае табой дрэва. Зробіш усё, каб яно захавалася, будзеш пра гэта клапаціцца», — адзначыў Васіль Герасімаў.

Працоўныя акцыі сёння праходзяць ва ўсіх раёнах горада. Праводзяцца работы па ўборцы апалага лісця, пасадцы дрэў і кустоў.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.