Вы тут

Дабрачынная дапамога з Магілёва адправілася ў Марыўпальскі радзільны дом


Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, актывісткі грамадскай арганізацыі «Беларускі саюз жанчын» Наталля Тарасенка і Людміла Здорыкава не ўпершыню ўдзельнічаюць у добрых справах спартсмена-паралімпійца, заснавальніка Дабрачыннага Фонду Аляксея Талая. Першы раз яны перадалі Фонду дзіцячае харчаванне для дзяцей з Данбаса. Зараз арганізавалі збор усяго неабходнага для Марыўпальскага радзільнага дому, які сёння мае вострую патрэбу ў харчаванні, прадметах догляду і адзенні для нованароджаных.


— Каманда Аляксея ўжо шмат гадоў аказвае дапамогу дзецям і маладым інвалідам у Беларусі ў лячэнні і рэабілітацыі, — расказвае Наталля Тарасенка. — З моманту пачатку СВА межы дапамогі пашырыліся да гарадоў і пасёлкаў Данбаса. Калі Аляксей расказваў пра тое, як жывуць гэтыя людзі, сэрца сціскалася ад жалю да народа, на лёс якога выпала столькі пакут. Неабыякавыя беларусы збіралі самае патрэбнае і жыццёва важнае для застаўшыся без даху над галавой старых, жанчын, дзяцей. Да нас змаглі прыехаць адпачыць і падлячыцца дзеткі з Данецкай і Луганскай абласцей. На апошняй сустрэчы з Аляксеем і нарадзілася ідэя аб маштабнай дабрачыннай акцыі, якая ў хуткім часе і была абвешчаная — інфармацыйна-дабрачынны праект «Эстафета дабра». Мы сталі яго ініцыятарамі у сваіх выбарчых акругах на магілёўскай зямлі.

Да акцыі далучыліся ўстановы адукацыі і культуры, працоўныя калектывы прадпрыемстваў і арганізацый, прадстаўнікі сілавога блока, неабыякавыя грамадзяне. На адрас Магілёўскага аддзялення фонду Талая практычна штодзень прыходзілі пасылкі з пялёнкамі, адзеннем для нованароджаных, сухімі малочнымі сумесямі для немаўлят, падгузнікамі, вільготнымі сурвэткамі і іншымі рэчамі. Груз атрымаўся агульнай вагой больш тоны. Спатрэбілася два рэйсы, каб перавезці яго ў Мінск. Менавіта адтуль аўтацягнік накіруецца ў Данецкую вобласць.

— Мы вельмі ганарымся нашай краінай і людзьмі, — кажуць народныя абранніцы. — У нас хапае неабыякавых грамадзян, якія гатовыя прыйсці на дапамогу. І сяброў у магілёўскага аддзялення Дабрачыннага Фонду імя Аляксея Талая, якім кіруе Віталій Бярозка, вельмі шмат. Непасрэдны ўдзел у зборы дапамогі прынялі прадстаўнікі Магілёўскага гарадскога шматпрофільнага цэнтра па рабоце з дзецьмі і моладдзю «Юнацтва». Яго кіраўнік Вольга Прыгодзіч нават накіравала асабісты падарунак і ліст сябрам з Данецкай вобласці. Непасрэдны ўдзел у рэалізацыі добрай справы прыняў каардынатар пошукавага атрада «Луч» Сяргей Цішкавец. А дапамогу ў пагрузцы грузу аказалі рабяты маладзёжнага актыву пры Магілёўскім гарвыканкаме. Вялікі дзякуй усім, хто не застаўся ў баку.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота з архіва Наталлі ТАРАСЕНКІ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.