Вы тут

І зацягнуцца восеньскія дажджы... Затое ўначы без замаразкаў і днём да 17 цяпла


Калі ў канцы першага тыдня лістапада нам выпала доўгія выхадныя, значыць, на вуліцы будзе цёпла. Праўда, восеньскае пацяпленне будзе суправаджацца «лёгкімі» і не вельмі, кароткачасовымі дажджамі. У гэтыя чатыры дні (4—7 лістапада) у начныя гадзіны тэмпература паветра будзе знаходзіцца ў межах ад плюс 3—4 градусаў да плюс 8—10 градусаў, а днём пры гэтым у асноўным будзе ад 7 цяпла да плюс 14 градусаў, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Заўтра будзе пераважна без ападкаў, толькі ў другой палове дня ў крайніх заходніх раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі згусціцца слабы туман. Удзень месцамі ўзмацненне ветру парывамі да 15—18 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да плюс 6 градусаў, а на захадзе — да 8 цяпла. Днём чакаецца плюс 9—15 градусаў.

«Заліваць» нас пачне ўжо ў суботу. У гэты дзень на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы. Уначы ў многіх раёнах будзе ўзмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ўначы ў межах ад плюс 4 да плюс 10 градусаў, а ўдзень — 7—14 цяпла.

«Свята» мокрых ног чакаецца ў нядзелю. Менавіта 5 лістапада на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, ноччу і раніцай па паўднёвым усходзе чакаюцца моцныя дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі згусціцца слабы туман. Уначы слупок тэрмометра пакажа плюс 3—8 градусаў, а ўдзень 7—14 цяпла. Па паўднёвым усходзе ноччу будзе плюс 9—12 градусаў, а днём — плюс 15—17 градусаў. Калі б не дажджы, то па тэмпературным узроўні гэтыя дні можна было б назваць познім бабіным летам.

У панядзелак таксама на большай частцы тэрыторыі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад плюс 4 да плюс 10 градусаў, а ўдзень — ад плюс 7 да плюс 13 градусаў.

У аўторак месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах — слабы туман. Ноччу тэмпература павысіцца да плюс 4—9 градусаў, а днём — да 5—12 цяпла. У сераду месцамі таксама прагназуюцца кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 1—8 градусаў, а ўдзень — ад 5 да 11 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.