Вы тут

Прамысловы сектар паўсядзённае жыццё не перакрывае


Удзел у пасяджэнні аблвыканкама прыняў віцэ-прэм'ер Рэспублікі Беларусь Анатоль Сівак. Як адзначыў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка, на сёння сітуацыя ў Магілёўскай вобласці стабільная.


Станоўчая дынаміка захоўваецца па сукупных паступленнях даходаў у кансалідаваны бюджэт вобласці, увод у эксплуатацыю агульнай колькасці жылля, аб'ёме вытворчасці імпартазамяшчальных тавараў і іншых паказчыках. Назіраецца тэмп росту намінальна налічанай сярэднямесячнай зарплаты, павышэнне даходаў грамадзян, скарачэнне выпадкаў вымушанай няпоўнай занятасці.

Пры гэтым не забяспечана выкананне паказчыкаў па інвестыцыях у асноўны капітал, уводзе ў эксплуатацыю жылля з дзяржпадтрымкай, зніжэнні выдаткаў на вытворчасць і рэалізацыю прадукцыі. Валавы рэгіянальны прадукт перавысіў узровень аналагічнага перыяду мінулага года, але зададзеных тэмпаў росту не дасягнуў. Як адзначыў намеснік старшыні магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар, асноўны ўплыў на недабор ВРП аказаў прамысловы комплекс, які, нягледзячы на тэндэнцыю штомесячнага прыросту, за дзевяць месяцаў не дасягнуў чаканага ўзроўню. На паказчык паўплывала таксама падзенне аптовага тавараабароту ў параўнанні з мінулагоднім вынікам у сферы гандлю, нездавальняльная дынаміка ў АПК.

Значна нарошчаны аб'ёмы ў будаўнічым сектары, але на зададзеныя параметры выйсці не атрымалася. За дзевяць месяцаў засвоена без малога два мільярды рублёў у асноўны капітал. Пры гэтым мае месца недастатковае засваенне сродкаў у рамках інвестпраграм.

Губернатар вобласці звярнуў увагу на тое, што больш актыўна трэба думаць раёнам над новымі праектамі, па стварэнні якіх даў даручэнне Прэзідэнт. У Магілёўскай вобласці рэалізуецца 25 праектаў, па якіх засвоена парадку 700 мільёнаў рублёў, створана 854 новыя працоўныя месцы. Нягледзячы на пастаянны маніторынг і кантроль з боку кіраўнікоў гар-, райвыканкамаў, адбываецца адставанне ад графіка па асваенні інвестыцый. Гэта датычыцца будаўніцтва смеццеперапрацоўчага прадпрыемства ў Бабруйскім раёне, арганізацыі новай лесапільнай пелетнай вытворчасці ў Бабруйску, пляцоўкі па падрыхтоўцы і сартаванні шклабою на шклозаводзе «Ялізава» ў Асіповіцкім раёне. Сёння пералік праектаў павялічыўся да 31 на суму 1,3 мільярда рублёў і стварэннем 1525 новых працоўных месцаў.

Асобна разгледжаны пытанні невыканання некаторых паказчыкаў сацыяльна-эканамічнай дзейнасці ў Бабруйску. Адно з іх датычыцца ўводу ў эксплуатацыю жылля для ваенаслужачых. Ёсць недапрацоўкі па капрамонце дамоў ва ўстаноўленыя тэрміны. Але яшчэ ёсць час нешта выправіць да канца года або знізіць уздзеянне ад дапушчаных памылак. У цэлым, як гаварылася на пасяджэнні, сітуацыя па выкананні прагнозных паказчыкаў у рэгіёне стабільная і кіраваная.

— Мы маем паступальны рост па ўсіх кірунках, — падкрэсліў у размове з журналістамі старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка. — Пакуль не дацягваем да тых прагнозных паказчыкаў, якія да нас даведзены ўрадам краіны, але з пачатку года ў нас ідзе станоўчая дынаміка. Мы на сёння перавысілі ўжо 100 % па валавым унутраным прадукце і бачым, што рост працягнецца.

Губернатар запэўніў, што ўсе вузкія месцы кіраўніцтву вобласці вядомы і ёсць разуменне, як па іх працаваць. Ёсць праблемы па шэрагу буйных прадпрыемстваў, але разам з іх кіраўніцтвам і профільнымі міністэрствамі, аблвыканкам напрацоўвае падыходы па выхадзе на ўстойлівую работу.

Віцэ-прэм'ер Анатоль Сівак адзначыў, што яму, як куратару жыллёва-гаспадарчай сферы, вельмі імпануе падыход кіраўніцтва вобласці да пытанняў, якія, на першы погляд, здаюцца дробнымі.

— Здаецца, што пытанні гучаць дастаткова дробныя, але яны не з'яўляюцца такімі для грамадзян, — рэзюмаваў ён. — І старшыня аблвыканкама звяртае на гэта ўвагу. Нават па кожным доме, дзе давалі абяцанні, але не выканалі. Такая практыка адрознівае Магілёўскі аблвыканкам, і я вельмі згодны з такім падыходам. Трэба было б гэты вопыт шырэй распаўсюджваць па ўсёй краіне. Відаць, што тыя сферы, якія закраналіся, на кантролі. Прамысловы сектар наша паўсядзённае жыццё не перакрывае. Для кожнага раёна, кожнага горада, кожнага жыхара важна менавіта тое, што датычыцца яго. Ёсць упэўненасць, што гэтыя паказчыкі, як гучала, будуць выкананы і па дарогах, і па капітальным рамонце, і па ўводзе жылля. Яшчэ шмат чаго трэба зрабіць. Інвестыцыі — таксама важны элемент. Так атрымалася, што ў цэлым па краіне асобныя рашэнні былі прыняты не ў пачатку года, таму другая палова і яго канец крыху напружаныя.

Прагучала, што ўсе праекты павінны быць зроблены ўжо сёлета, каб мы ўвайшлі ў год з планавай работай. Неспраўджаныя абяцанні людзям — планавалі зрабіць у маі, а здалі толькі ў ліпені — будуць ісці да мінімуму. Такая ж карціна па дарогах, у тым ліку па мясцовых. Ёсць агульныя патрабаванні, каб такія спісы таксама былі вывешаны на сайтах выканкамаў і людзі маглі да іх звяртацца. Што датычыцца дахаў, мы бачым: праблема нарастае, таму паставілі задачу, каб было зроблена поўнае абследаванне і складзены спіс усіх дахаў, якія патрабуюць рамонту. І для гэтага выдзелілі рэсурсы з рэспубліканскага бюджэту. Чакаем, што гэту назапашаную праблему мы вырашым.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.