Вы тут

Урачыстае адкрыццё міжнароднай выставы-ярмаркі «Продэкспа-2023» адбылося ў Мінску


Маштабная харчовая выстава «Продэкспа-2023» праходзіць у Мінску з 14 па 17 лістапада. Ужо на працягу 29 гадоў гэта мерапрыемства знаёміць жыхароў сталіцы і яе гасцей з перадавымі тэхналогіямі вытворчасці ў харчовай індустрыі, знаёміць з новымі брэндамі і напаўняе айчынны рынак якаснымі прадуктамі харчавання і напіткамі. Сёлета чакаецца ўдзел 126 кампаній з пяці краін: Беларусі, Расіі, Узбекістана, В’етнама і Туркменістана. Як і заўсёды, адкрыццё выставы пачалося з урачыстага канцэрта, акрамя выставачнай экспазіцыі, будзе арганізавана шырокая праграма дзелавых мерапрыемстваў, уключаючы абмеркаванне праблем і перспектыў развіцця рынку харчовай індустрыі, а таксама перамовы паміж удзельнікамі. Наведвальнікі змогуць прыняць удзел у конкурсах-дэгустацыях, у сімпозіуме пекараў, а таксама ў міжнародным кулінарным кубку.


— Выстава адкрылася напярэдадні Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу. Нашым вяскоўцам ёсць чым ганарыцца, вырабленую імі прадукцыю мы ўбачым на стэндах. Нягледзячы на міжнародныя падзеі, Беларусь дастаўляе прадукцыю ў больш чым 100 краін свету. Нашы прадукты вядомы і запатрабаваны. Спадзяюся, што ў час выставы беларускія прадпрыемствы складуць выгадныя дагаворы на пастаўкі прадукцыі«, — паведаміў намеснік Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун.

— Мы рады, што выстава праходзіць менавіта на тэрыторыі горада Мінска. Усе нашы госці з сяброўскіх краін атрымаюць велізарнае задавальненне ад знаёмства з нашымі спажыўцамі, а мы будзем рады пакаштаваць іх прадукцыю. «Продэкспа» традыцыйна карыстаецца вялікім попытам у гараджан і гасцей сталіцы", — сказала першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Надзея Лазарэвіч.

Кацярына УРБАН

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.