Вы тут

Беларусы адкрылі новы біятлонны сезон з медалямі


Героі тыдня. Беларускія спартсмены выступілі на маладзёжным чэмпіянаце Еўропы па боксе, які прайшоў у чарнагорскай Будве. Бронзавы медаль заваявала Марына Мулярчык, якая выступае ў вагавай катэгорыі да 57 кг. Адзіны медаль для беларускай зборнай у мужчынскіх спаборніцтвах заваяваў Вадзім Воўчак, які выступае ў катэгорыі да 63,5 кілаграма.


Поспех тыдня. На маладзёжным чэмпіянаце свету, які праходзіць у мексіканскай Гвадалахары, выступаюць беларускія цяжкаатлеты. У жаночых спаборніцтвах ў вагавай катэгорыі да 64 кг беларуска Кацярына Якушава ў першым практыкаванні — рыўку — аформіла ўдалыя падыходы на 91, 94 і 96 кг, дзякуючы чаму стала ўладальніцай малога залатога медаля. Аднак развіць поспех не атрымалася: у штуршку Якушава засталася без выніку, тройчы не здолеўшы зафіксаваць заяўленую вагу ў 113 кг. Такім чынам, у агульнай табліцы ў суме Якушава заняла дваццатае месца. Больш паспяхова выступілі хлопцы. Ягор Папоў (да 67 кг) стаў бронзавым прызёрам спаборніцтваў і выйграў «серабро» ў рыўку. Акрамя таго, «бронзу» ў штуршку ў гэтай жа вазе заваяваў яшчэ адзін беларус Ягор Грынько.

Выступілі беларускія спартсмены і на першынстве Расіі па цяжкай атлетыцы, якое прайшло ў Рэспубліцы Адыгея. На гэтых спаборніцтвах нашы цяжкаатлеты заваявалі 11 залатых, 8 сярэбраных і 2 бронзавыя медалі. Чэмпіёнамі сталі Марыя Гайдук (да 49 кг), Вольга Велімовіч (да 55 кг), Вольга Галынская (да 59 кг), Яўгенія Кандрашова (да 64 кг), Паліна Пагуляева (да 76 кг), Алена Бондарава (да 87 кг), Раман Глухоўскі (да 55 кг), Артур Якушаў (да 67 кг), Іван Ягораў (да 81 кг) і Міхаіл Серада (да 73 кг).

Турнір тыдня. У Ханты-Мансійску завяршыўся новы турнір для біятланістаў — Кубак Міжнароднай лігі клубнага біятлона. Асаблівасць гэтага старту заключаецца ў тым, што паміж сабой спаборнічаюць не асобныя краіны ці рэгіёны, а спартыўныя клубы. Кубак Міжнароднай лігі клубнага біятлону стартаваў з мужчынскага мас-старту, у якім удзельнічалі 57 атлетаў. Лідар беларускай зборнай Антон Смольскі ў гэтай гонцы заняў другое месца. У мужчынскай гонцы пераследу Антон Смольскі стаў пераможцам.

Два медалі ў Ханты-Мансійску заваявала і Ганна Сола. У гонцы з масавым стартам яна стала другой. А гонка пераследу прынесла Ганне перамогу.

Лічба тыдня. Сем медалёў заваявалі беларускія канькабежцы на другім этапе Кубка Расіі, які завяршыўся ў Санкт-Пецярбургу. У скарбонцы нацыянальнай каманды тры залатыя, дзве сярэбраныя і дзве бронзавыя ўзнагароды. На дыстанцыі 500 м сярод жанчын перамагла Ганна Дамарацкая, а Кацярына Слоева паказала трэці вынік. У гэтым жа відзе праграмы ў мужчын лепшым стаў Ігнат Галавацюк. Акрамя таго, Ганна Дамарацкая заняла другое месца на тысячы метраў. Яшчэ адно «золата» зборнай прынёс Ягор Дамарацкі, які перамог на дыстанцыі 5000 м. У мужчынскім камандным спрынце «серабро» заваявалі Ілья Пятроў, Уладзіслаў Гапон і Віктар Рудэнка, а ў аналагічнай дысцыпліне сярод жанчын пераможцамі сталі Крысціна Бурмістрава, Ганна Дамарацкая і Паліна Каржуева.

Каманда тыдня. Спартсмены салігорскага «Шахцёра-2» паспяхова дэбютавалі ў Лізе Дружбы па баскетболе 3×3. У трэцім туры спаборніцтваў у Санкт-Пецярбургу нядаўна створаная салігорская дружына заваявала сярэбраныя медалі. У вырашальным паядынку беларусы ўступілі расійскаму клубу «Курчатаў» з мінімальнай розніцай у ліку — 19:20. Медалістамі сталі Максім Каратцоў, Антон Зарэцкі, Ілья Мілашэўскі і Максім Сазонаў. Гэты турнір стаў першым для расійскага настаўніка салігорскага «Шахцёра» Уладзіміра Агабабяна.

Надзеі тыдня. У Мінску завяршыўся фінальны этап пятага сезона турніру юных тэнісістаў «Залатая ракетка». Пераможцамі спаборніцтваў сталі юныя выхаванцы мінскай СДЮШАР «Змена». «Серабро» заваявалі тэнісісты са школы РЦАП, бронзавыя ўзнагароды ў каманды сталічнага ГЦАР па тэнісе. Акрамя гэтых дружын, у фінале гулялі хлопцы з мінскага клуба «YesToDay», а таксама каманда з Расіі, якая выступала па-за конкурсам.

Валерыя СЦЯЦКО

Фота з адкрытых крыніц

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.