Вы тут

Лукашэнка падкрэсліў гатоўнасць Беларусі да інтэнсіфікацыі супрацоўніцтва з Венесуэлай


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з віцэ-прэзідэнтам Венесуэлы па пытаннях планавання, міністрам планавання Рыкарда Менендэсам падкрэсліў неабходнасць інтэнсіфікацыі супрацоўніцтва, перадае БелТА.


«Мне прыемна з вамі сустракацца. Мы даўно ведаем адзін аднаго, вы добра ведаеце Беларусь, — сказаў у пачатку сустрэчы беларускі лідар. — Мы пачыналі з нуля ў часы жыцця нашага агульнага сябра Уга Чавеса. Нямала зрабілі, але не па нашай віне — Беларусі і Венесуэлы — адбылася пэўная паўза. Яны былі, гэтыя адносіны, але не такія інтэнсіўныя».

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што, на шчасце, тыя напрамкі, якія былі вызначаны раней, удалося не страціць і цяпер ім неабходна надаць новы імпульс.

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.