Вы тут

Да выратавання аўчаркі са Смалявіцкага раёна падключылася ўся краіна


У кастрычніку гэтага года на пасяджэнні дзесятай сесіі Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання дэпутаты ў першым чытанні прынялі законапраект «Аб адказным абыходжанні з жывёламі». Дакумент, які змяшчае шэраг навацый, быў вынесены на грамадскае абмеркаванне. Карыстальнікі прававога форума Беларусі актыўна ўносілі свае прапановы і дзяліліся меркаваннямі, якія будуць улічаны пры дапрацоўцы закона. У другім чытанні гэты законапраект можа быць разгледжаны да канца года.


Галоўнае, што прадугледжана гэтым законапраектам, вынесена ў назву — адказнае абыходжанне з жывёламі. На жаль, у назву закона нельга дадаць і «чалавечнае стаўленне да жывёл», вызначальнае паняцце ў адносінах да братоў нашых меншых. Але, на шчасце, ёсць людзі, якія адказна і па-чалавечы ставяцца да жывёл. Прыклад таму — гісторыя нямецкай аўчаркі Шэры. Гэта зараз яе так завуць. Як раней яе звалі, дзе і з кім яна жыла — абсалютна невядома. Добра вядома толькі тое, што сабаку збіла машына і яна некалькі дзён праляжала ў полі каля дарогі побач з вёскай Станок-Вадзіца Смалявіцкага раёна. Праязджалі машыны, праходзілі людзі, а сабака ляжаў у тым полі. І, мабыць, нікому не прыйшло ў галаву, што здаровая аўчарка не можа суткамі проста ляжаць, а, значыць, нешта здарылася. Выключэннем стала мясцовая жыхарка Алена Пентка, якая не змагла прайсці міма сабакі. Змяніўшы свае планы пасярод рабочага дня яна кінулася на дапамогу. Ад ежы сабака адмовілася, змагла толькі папіць вады. Устаць сабака таксама не змагла, заднія лапы не функцыянавалі. 

Кажуць, дрэнны прыклад заразны. Але не ў гэтым выпадку. Алена размясціла інфармацыю аб сабаку ва ўсіх мясцовых групах, расказала знаёмым і да выратавання аўчаркі падключыліся і іншыя мясцовыя жыхары. Адной з першых на дапамогу прыйшла Святлана Чарняўская, якая не адзін год ратуе жывёл, якія патрапілі ў бяду. Жанчыны павезлі сабаку ў Мінск у ветырынарную клініку. Тут яе чакала цяжкая аперацыя на пазваночнік, літры лекавых прэпаратаў і абязбольвальных. Актыўны ўдзел у лёсе Шэры прыняла і дасведчаны «анёл-ахоўнік» няшчасных жывёл Іна Сакалова, якая не адзін год дапамагае ім. Яна дапамагла размясціць Шэры ў стацыянар іншай клінікі на перыяд аднаўлення пасля аперацыі. Кожны дзень вазіць сабаку ў клініку Святлане і Алене вельмі цяжка, нават немагчыма, бо ёсць жа праца і дамашнія клопаты. Аперацыя, лячэнне — усё гэта зусім не танна. Усяго на лячэнне Шэры спатрэбілася больш за чатыры з паловай тысячы беларускіх рублёў. А, улічваючы, што сабаку чакае доўгі працэс рэабілітацыі, сума будзе расці. На шчасце, свет не без добрых людзей. Ратуюць сабаку ўсім светам. У вайберы створана спецыяльная група, дзе размяшчаюць інфармацыю аб стане здроўя сабакі і справаздачу аб затрачаных сроках. Людзі пераводзяць як невялікія сумы 10-15, так і больш значныя — 100-300 рублёў. Адзін мужчына з сябрамі скінуўся і сабраў тысячу рублёў і закрыў значную частку доўгу перад клінікай. Больш за палавіну сумы сабралі. Але грошы, як і чалавечыя рэсурсы, будуць патрэбныя і пры рэабілітацыі Шэры. 

Самае галоўнае, што гэта мае свой плён. У задніх лапах Шэры ёсць адчувальнасць. А гэта значыць, што сабака зможа ўстаць на ўсе чатыры лапы і шчасліва жыць са сваімі новымі гаспадарамі. Яны, дарэчы, ужо знайшліся. Сабаку да сябе забярэ Алена Пентка, якая яе і выратавала. Жанчына вельмі ўдзячная ўсім, хто дапамог Шэры выжыць. 

«Сумы на лячэнне спатрэбіліся, канешне, касмічныя. Многія, мусіць не зразумеюць, як можна выдаткаваць столькі на сабаку. Але ж мы ў адказе за тых, каго прыручылі. Як можна было яе кінуць паміраць у тым полі і потым спакойна спаць? Тое, што Шэры зможа хадзіць — гэта цуд. Адзін раз на мільён здараецца, калі сабака з перабітым пазваночнікам мае шанец устаць на ўсе чатыры лапы» — адзначае Святлана Чарняўская. 

Жанчына даўно дапамагае жывёлам — лечыць, знаходзіць новы дом кінутым і бяздомным. «Я заўсёды баялася, што мне пападзецца збітая жывёла. Што з ім рабіць? Як лячыць? Але ўсё-такі пападаліся збітыя жывёлы, праўда, з лёгкімі траўмамі, кшталту зламанай лапы. Лячылі. Тады я стаяла баяцца, што патрапіць жывёла са зламаным пазваночнікам. І вось я спаткала Шэры. Не змагла ж я яе кінуць на самавольства лёсу. Дзякуючы гэтай гісторыі, я зразумела, што нават самую складаную сітуацыю можна вырашыць, калі ёсць неабыякавыя і добрыя людзі», — дзеліцца Святлана. 

Жанчына заклікае ўсіх адказна ставіцца да сваіх жывёл, ствараць ім прымальныя ўмовы для жыцця. І робіць гэта не словах, а справамі. У Святланы жыве чатыры сабакі і тры каты. Усе са складанай жыццёвай гісторыяй. Жанчына клапоціцца і аб тых гадаванцах, чые гаспадары не аб гэтым не турбуюцца. «Многія лічаць, што для сабакі ланцуг і кут, замецены снегам гэта нармальна. Але сабаку, нават калі ён сядзіць на ланцугу, патрэбна цёплая буда, ежа, свежая вада. Стараюся тлумачыць, што хатніх жывёл трэба стэрылізаваць, ствараць нармальныя ўмовы. Да адных даходзіць, другія нават не могуць свежай вады сабаку. У вёсцы ёсць тры-чатыры дамы, куды мне трэба кожны дзень прывесці ежы і вады, да зімы зрабіць будкі, сачыць зімой за станам гэтых будак. Гэта патрабуе шмат часу і сіл, але кінуць іх я не магу», — расказвае Святлана. 

Замілавана глядзець фатаграфіі сабачак і коцікаў у сацыяльных сетках — для многіх найлепшы антыстрэс. Але і дапамога братам нашым меншым не патрабуе шмат намаганняў. Невялікая сума грошай, дзве гадзіны часу, затрачаных на тое, каб прывесці корм у прытулак ддя жывёл — у штодзённай мітусні справа невялікая, але вельмі значная для тых, хто аданна і шчыра любіць людзей і цягнецца да іх. Усім вядома, як жывёлы, у прыватнасці каты і сабакі, любяць людзей. Яны заслужылі ўзаемнасці. 

Хутка пачынаюцца калядныя святы. Самы прыдатны час для цуда. І кожны можа зрабіць цуд для нямецкай аўчаркі Шэры. Рэквізіты для дапамогі — карта Сбербанка 9112388050939441 Тэрмін дзеяння 08/28. Таксама ўсю неабходную інфармацыю можна даведацца ў Святланы Чарняўскай +375293968303.

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.