Вы тут

Спецыялісты кадастравага агенцтва паўдзельнічаюць у дабрачыннай акцыі


Спецыялісты Нацыянальнага кадастравага агенцтва растлумачаць грамадзянам пытанні дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельнага кадастру падчас дабрачыннай акцыі — адзінага дня бясплатнага кансультавання, — прымеркаванай да Дня юрыста. Усіх зацікаўленых чакаюць 1 снежня з 9:00 да 12:00 па адрасе г. Мінск, зав. Чырвоназорны, 12 (каб.319). Задаць свае пытанні ў гэты ж час можна па нумары тэлефона +375 (17) 285 39 26.


Фота: pexels.com

У рамках прававой адукацыі насельніцтва і забеспячэння абароны правоў і інтарэсаў грамадзян спецыялісты кадастравага агенцтва раскажуць пра агульныя моманты дзяржрэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй.

Патлумачаць агульныя пытанні нарматыўнага рэгулявання дзяржрэгістрацыі прадпрыемстваў як маёмаснага комплексу і парадак здзяйснення рэгістрацыйных дзеянняў у дачыненні да такога прадпрыемства (ад парадку работы з заявай аб дзяржрэгістрацыі да тэрмінаў і кошту здзяйснення адміністрацыйнай працэдуры).

Пазнаёмяць з тэхнічнай інвентарызацыяй і праверкай характарыстык нерухомай маёмасці.

Дадуць уяўленне аб незалежнай ацэнцы (кватэр, нерухомасці, бізнесу, абсталявання і транспарту, нематэрыяльных актываў і аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці) і экспертызе незалежнасці ацэнкі.

Агучаць парадак забеспячэння грамадзян звесткамі з інфармацыйных рэсурсаў, аператарам якіх з’яўляецца агенцтва: Адзінага дзяржаўнага рэгістру нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй; рэестру характарыстык нерухомай маёмасці; рэестру адрасоў; рэгістру кошту зямель, зямельных участкаў; адзінага рэестру адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак; рэестру цэн на зямельныя ўчасткі і іншых.

Як паведамілі ў агенцтве, у гэты ж дзень 1 снежня бясплатныя кансультацыі па пытаннях дзяржрэгістрацыі нерухомасці, тэхнічнай інвентарызацыі, ацэнкі, вызначэння меж зямельных участкаў і іншых пытаннях, якія звязаны з афармленнем правоў на нерухомасць, пройдуць у тэрытарыяльных арганізацыях па дзяржрэгістрацыі нерухомасці, парвоў на яе і здзелак з ёй. Больш падрабязная інфармацыя пра правядзенне акцыі ў кожным рэгіёне змешчана на афіцыйных сайтах указаных тэрытарыяльных арганізацый.

Ірына СІДАРОК

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.