Вы тут

Іван Кубракоў прыняў удзел у акцыі «Нашы дзеці»


Гэтая важная падзея адбылася ў Целяханскай спецыяльнай школе-інтэрнаце. Дзесяць маладых людзей адзін за адным вымавілі словы ўрачыстай клятвы. Начальнік упраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама Алег Шулякоўскі ўручыў ім пасведчанні членаў клуба і павіншаваў з гэтай значнай падзеяй.


— Велізарная падзяка за тое, што вы прынялі правільнае і адказнае рашэнне — уступіць у ваенна-патрыятычны клуб, — звяртаючыся да выхаванцаў школы-інтэрната, адзначыў Іван Кубракоў. — У юным узросце вы ўжо разумееце, што такое патрыятызм, любоў да Радзімы. Вельмі важна, што ініцыятыва стварэння фарміравання зыходзіла менавіта ад вас. Жадаю ўсім здароўя, поспехаў і ўдачы. Ведайце: супрацоўнікі Міністэрства ўнутраных справаў заўсёды побач!

Па словах кіраўніка ведамства, у моладзі стала трэндам уступаць у падобныя фарміраванні. Цяпер і целяханскія хлопцы здзейснілі сваю мару!

Міністр падарыў школе-інтэрнату тэлевізар і запрасіў выхаванцаў на навагодняе свята ў Палац Рэспублікі.

Урачыстыя мерапрыемствы ў Целяханскай спецыяльнай школе-інтэрнаце працягнуліся маляўнічым навагоднім паказам у рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці». Іван Кубракоў павіншаваў усіх з надыходзячымі святамі і ўручыў навучэнцам салодкія падарункі.

— Мы, дарослыя, шчаслівыя бачыць сёння вашы ўсмешкі, — заўважыў міністр унутраных спраў. — Новы год — час цудаў, сюрпрызаў. Жадаю кожнаму з вас шмат радасных імгненняў. Няхай спраўдзяцца ўсе мары!

Звяртаючыся да педагогаў, кіраўнік ведамства падкрэсліў, што яны як ніхто іншы разумеюць, што чужых дзяцей не бывае. «Захапляюся людзьмі вашай прафесіі, — сказаў ён. — Жадаю цярпення, дабрыні, моцнага здароўя і ўсяго найлепшага!»

У размове з журналістамі Іван Кубракоў нагадаў, што па ўсёй краіне стартавала выдатная і самая добрая акцыя — «Нашы дзеці». «Органы ўнутраных спраў па традыцыі далучыліся да яе, — дадаў міністр. — Дапамогу такім установам адукацыі, як Целяханская спецыяльная школа-інтэрнат, аказваем рэгулярна і па многіх напрамках». Ён паведаміў, што сродкі, якія па судзе выплачваюцца міліцыянерам і іх сем’ям, якія пацярпелі ад супрацьпраўных дзеянняў, супрацоўнікі перадаюць у дзіцячыя дамы. Вось і сёння так зрабіў баец атрада міліцыі асаблівага прызначэння.

Велізарнае ўражанне ў кіраўніка ведамства засталося ад верша «Мая міліцыя», які напісаў дзесяцікласнік Максім Мялік, а прачытаў вучань 6 класа Яўген Цымбал.

Вераніка КАНЮТА

Фота прэс-службы МУС

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.