Вы тут

Лукашэнка прапанаваў Кеніі выбудаваць план развіцця двухбаковага супрацоўніцтва


Беларусі і Кеніі неабходна выбудаваць план развіцця двухбаковага супрацоўніцтва. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на перагаворах з прэзідэнтам Кеніі Уільям Рута ў Дубаі на палях Сусветнага саміту па барацьбе са змяненнем клімату, перадае БелТА.


Фота: БелТА

«Мы ўжо з вамі некалькімі фразамі, думкамі абмяняліся (да адкрыцця саміту. — Заўвага БелТА). Для таго, каб нам грунтоўна і перагаварыць, і наладзіць нашы адносіны (у імя чаго мы размаўляць будзем), я думаю, вы маглі б прыехаць да нас, я мог бы прыехаць у зручны час да вас. У выніку гэтых візітаў нашы спецыялісты папрацавалі б (гэтак жа, як з Зімбабвэ і Экватарыяльнай Гвінеяй), і мы змаглі б выбудаваць нейкі план нашага супрацоўніцтва, разумеючы, што трэба вам ад нас. І мы паглядзелі б на вашу краіну і вызначыліся з нашымі патрэбнасцямі», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Як паведамлялася, у лістападзе кіраўнік беларускай дзяржавы накіраваў Прэзідэнту Кеніі віншаванне з 30-годдзем устанаўлення дыпламатычных адносін паміж краінамі. Аляксандр Лукашэнка ў сваім пасланні адзначыў, што дыялог паміж Мінскам і Найробі мае паслядоўны і паступальны характар, вызначаны прыярытэтныя напрамкі для сумеснай працы, сярод якіх механізацыя сельскай гаспадаркі Кеніі, пастаўка беларускіх прадуктаў харчавання, развіццё бізнес-кантактаў.

«Упэўнены, што надышоў час канверсаваць назапашаны за трыццаць гадоў патэнцыял у канкрэтныя вынікі, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Прапаную прадметна абмеркаваць усе магчымыя сферы агульнага інтарэсу ў час Вашага візіту ў Мінск, які перавядзе наша ўзаемадзеянне на якасна новы ўзровень».

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.