Вы тут

Цырымонія ўручэння прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне навукі і тэхнікі прайшла ў Мінску


Урачыстае мерапрыемства адбылося ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі і прымеркавана да 24-й гадавіны падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы.


Прэміі ўдастоены калектыў вучоных за распрацоўку інавацыйных генагеаграфічных і геномных тэхналогій ідэнтыфікацыі асобы і індывідуальных асаблівасцей чалавека на аснове вывучэння генафондаў рэгіёнаў Саюзнай дзяржавы. Сярод лаўрэатаў — беларускія вучоныя Аляксандр Кільчэўскі, Ірма Массэ, Святлана Котава, а таксама расійскія — Мікалай Янкоўскі, Святлана Барынская, Вадзім Сцяпанаў.

«Адзін з самых прыярытэтных напрамкаў супрацоўніцтва Беларусі і Расіі — сфера высокіх тэхналогій, навукі і тэхнікі. Гэта задзел на гады наперад, каб нашы краіны былі больш канкурэнтаздольнымі і забяспечылі свой тэхналагічны суверэнітэт», — сказаў дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў.

«Гэта прэмія — найвышэйшы ўзровень прызнання кіраўніцтвам нашых краін укладу вучоных і ў цэлым навуковых школ дзвюх краін у развіццё даследаванняў, вельмі актуальных у кантэксце ўмацавання беларуска-расійскага адзінства, — падкрэсліў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў. — Хацеў бы звярнуць увагу на ўсё большае значэнне беларуска-расійскай інтэграцыі ў навуковай галіне. Узаемаадносіны нашых краін выбудоўваюцца на аснове моцнага стратэгічнага партнёрства. Праводзяцца сумесныя даследаванні ў галіне медыцыны, біятэхналогій, інфармацыйна-камунікацыйных сістэм, космасу, нанаматэрыялаў, аграпрамысловых тэхналогій і па іншых напрамках. Усе вынікі гэтых даследаванняў выкарыстоўваюцца ў практычнай дзейнасці, саюзная навука рэальна служыць нашым грамадзянам».

Фота Віктара ІВАНЧЫКАВА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.