Вы тут

Канікулы: і захапляльна, і пазнавальна...


Кожная ўстанова адукацыі ўжо прадчувае навагоднюю атмасферу: і з дапамогай афармлення, і дзякуючы распрацаванай абшырнай канікулярнай праграме. Бо з 24 снежня ў беларускіх школьнікаў распачынаюцца працяглыя зімовыя канікулы. Размова ідзе не толькі пра забаўляльныя мерапрыемствы. Былі загадзя спланаваны цікавыя экскурсійныя паездкі, краязнаўчыя квэсты. Прадумана валанцёрская дзейнасць. Шмат увагі аддадзена спартыўным мерапрыемствам. Добра было б, каб яшчэ і надвор’е парадавала снежнымі краявідамі і дазволіла заняцца зімовымі відамі спорту...


Фота pexels.com

— На базе ўстаноў адукацыі ў зімовыя канікулы будуць праходзіць аздараўленне больш за 66 тысяч школьнікаў, — паведаміла кансультант упраўлення сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы Міністэрства адукацыі Таццяна Асмалоўская. — Гэта пераважна лагеры з дзённым рэжымам знаходжання для дзяцей малодшага школьнага ўзросту, дзе малыя знаходзяцца пад наглядам дарослых, забяспечваюцца харчаваннем, іх уцягваюць у розныя цікавыя і карысныя мерапрыемствы...

«Усе гурткі і секцыі падчас зімовых канікулаў будуць працаваць у штатным рэжыме Безумоўна, падкарэкціруюць іх расклад з улікам таго, што работа вядзецца ў канікулярны перыяд, — удакладніла спецыяліст. — Гэта робіцца для таго, каб школьнікам, не занятым вучобай, было больш зручна прыходзіць на заняткі ў першую ці ў другую змену (у залежнасці ад таго, як быў арганізаваны працэс навучання ў школе).

Што датычыцца сацыяльна неабароненай катэгорыі дзяцей, то яны знаходзяцца ў зоне ўвагі кожнага педагога. Для іх прапанаваны, скажам так, маршрутныя лісты, як бяспечна і з карысцю правесці зімовыя канікулы».

Па словах Таццяны Асмалоўскай, шмат актыўнасцяў, квэстаў, цікавых дыялогавых пляцовак прапануюць грамадскія аб’яднанні — Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя і Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі.

З 15 снежня ў краіне стартавала штогадовая навагодняя дабрачынная акцыя «Нашы дзеці», якая ўключае як рэспубліканскія мерапрыемствы, так і ўрачыстасці ў абласцях і ў сталіцы.

Ва ўсіх рэгіёнах краіны праходзяць навагоднія паказы. Кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў наведваюць дзіцячыя інтэрнатныя ўстановы і дамы сямейнага тыпу, бальніцы, апякунскія і прыёмныя сем’і, віншуюць дзяцей з надыходзячым Новым годам і ўручаюць падарункі, а таксама аказваюць дапамогу ў вырашэнні існуючых праблем. Да дабрачыннай акцыі далучаюцца студэнцкая моладзь, грамадскія аб’яднанні і іншыя арганізацыі.

Сярод самых яркіх святочных мерапрыемстваў, якія пройдуць на зімовых канікулах варта адзначыць Рэспублікагскі навагодні баль у Палацы Незалежнасці, які адбудзецца 27 снежня і аб’яднае 350 прадстаўнікоў навучэнскай моладзі з усіх рэгіёнаў краіны.

У Палацы Рэспублікі з 23 снежня да 4 студзеня будзе праходзіць фантастычная навагодняя казка «Машына навагодняга часу». На Галоўную ёлку краіны запрошаны амаль 2,5 тысячы дзяцей ва ўзросце ад 8 да 14 гадоў: дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, дзеці, якія выхоўваюцца ў апякунскіх і прыёмных сем’ях, выхаванцы кадэцкіх вучылішчаў, дзеці з сем’яў бежанцаў, навучэнцы-пераможцы міжнародных, рэспубліканскіх і рэгіянальных алімпіяд, творчых конкурсаў, фестываляў, спартыўных спаборніцтваў, навучэнцы, якія дасягнулі поспехаў у грамадскай рабоце.

«Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства адкрыты для дзяцей і моладзі з усёй краіны, — запэўнівае загадчык аддзела метадычнай работы ўстановы дадатковай адукацыі Алена Панашчык. — Зімовыя канікулы абавязкова павінны праходзіць у фармаце яркіх уражанняў. Нам важна пакінуць у дзяцей цёплыя пачуцці, што яны выдатна адпачылі і правялі час з карысцю».

Першае яркае мерапрыемства, якое дазволіць акунуцца ў зімовую казку дзецям і дарослым, гэта выстава-конкурс юных фларыстаў «Лёд. Кветкі. Фантазія», што адкрыецца ў цэнтры ўжо 26 снежня і будзе працаваць на працягу зімовых канікул. У адной з намінацый — «Навагоднім атэлье» — будзе прадстаўлена фларыстычнае афармленне каляднай ці навагодняй сукенкі. Кожная наведвальніца зможа адчуць сябе прынцэсай, прымераць навагоднюю сукенку і сфатаграфавацца ў ёй у спецыяльнай фотазоне.

Таксама на выставе-конкурсе будуць прадстаўлены і іншыя намінацыі: «Навагодні букет «Снежныя фантазіі», сюрпрызная работа «Падарунак Дзеда Мароза». Цэнтральнымі экспанатамі стануць скульптуры сімвала года — дракона. На выставу прывезена ўжо больш за 50 экспанатаў з усіх рэгіёнаў краіны. Яны будуць прадстаўлены ў дзіўным фларыстычным афармленні.

Таксама падчас зімовых канікулаў для дзяцей з рэгіёнаў краіны ў Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства будзе арганізавана экскурсійная адукацыйная праграма «Падарожжа ў экасвет». 29 снежня пройдзе фестываль зімовага арыентавання. 30 снежня — спартыўнае свята на скаладроме «Нас клічуць снежныя вяршыні». На працягу ўсіх зімовых канікул школьнікаў запрашаюць на самыя разнастайныя майстар-класы: «Ёлачная цацка», «Навагодні сувенір», «Прасторавы аналіз гісторыка-культурных аб’ектаў», «Навагодні дэтэктыў», «Сонейка ў далоньках» і іншыя.

У Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей юных наведвальнікаў чакаюць рэспубліканская выстава дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Калядная зорка», конкурс малюнка «Выбары вачыма дзяцей», ІІ Рэспубліканскі квіз-праект.

На зімовых канікулах Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны запрашае на тэматычныя экскурсіі: «Артылерыя — бог вайны» (для пяцікласнікаў), «Зброя герояў» (8 клас), «Карэнны пералом і савецкі тыл» (8 клас), «Стралковая зброя з калекцыі фондаў Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны» (8 клас), «Беларусь партызанская» (9 клас), «Нацысцкі акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі ў 1941–1944 гг.» (9 клас). Малодшых школьнікаў чакаюць у якасці ўдзельнікаў інтэрактыўнай праграмы «Аперацыя «Выратуем Новы год!» (1–4 класы).

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь арганізуе выставачныя праекты: «Музей ёлачных цацак», «Беларусь і беларусы. Гід па гісторыі і культуры»; «1000 рарытэтаў Беларусі» , «Друкарскі двор XVІ стагоддзя» і іншыя.

Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк прапануе наведаць аглядную экскурсію па выставачных экспазіцыях, інтэрактыўную асветніцкую студыю «Экатэхнум» з калекцыяй экспанатаў, якія дазваляюць проста і даступна расказаць навучэнцам аб тым, як уладкаваны навакольны свет і чаму важна яго берагчы, а таксама Музей гісторыі прафесійнай адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Напярэдадні зімовых канікул педагагічныя работнікі нагадваюць навучэнцам правілы бяспечных паводзін: на аўтамабільных дарогах і пешаходных пераходах, правілы пераходу чыгуначных пуцей, аб недапушчальнасці знаходжання на рэчках і вадаёмах, аб захаванні норм пажарнай бяспекі. Будуць таксама праведзены прафілактычныя гутаркі аб выкананні нормаў паводзін у грамадскіх месцах, зроблены акцэнт на выкарыстанне святлоадбіўных элементаў.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.