Вы тут

Андрэй Іванец наведаў Акадэмію МУС


Міністр адукацыі азнаёміўся з арганізацыяй адукацыйнага працэсу, умовамі, у якіх праходзяць навучанне будучыя вартавыя правапарадку, матэрыяльна-тэхнічнай базай акадэміі.


Больш падрабязна аб магчымасцях, дасягненнях і перспектывах міліцэйскай альма-матэр Андрэй Іванец даведаўся на сустрэчы з кіруючым складам акадэміі. Міністр адукацыі паразмаўляў з начальнікам акадэміі генерал-маёрам міліцыі Аляксандрам Васільевым і яго намеснікамі, кіраўнікамі факультэтаў і вучэбна-метадычнага ўпраўлення.

Абмеркавалі пытанні, якія датычацца перспектыў развіцця юрыдычнай адукацыі, матывацыі абітурыентаў, прафарыентацыйнай работы, практыкаарыентаванага падыходу ў адукацыйным працэсе, уступнай кампаніі ў цэлым. Гаварылі аб уцягванні навучэнцаў у навуковую дзейнасць і рэспубліканскія маладзёжныя праекты, прафесарска-выкладчыцкім складзе.

Кіраўнік акадэміі правёў для міністра адукацыі экскурсію па комплексе будынкаў галоўнага корпуса. Госць наведаў шматфункцыянальны мультымедыйны цэнтр, спецыялізаваныя кабінеты, аператыўна-сітуацыйны штаб, крыміналістычныя палігоны, цір, трэнажорную залу, гісторыка-дэманстрацыйная залу, Міжнародны навучальны цэнтр падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі, перападрыхтоўкі кадраў у сферы міграцыі і процідзеяння гандлю людзьмі.

Андрэй Іванец азнаёміўся з падрыхтоўкай курсантаў па накіраванні «Процідзеянне кіберзлачынствам і камп’ютарная разведка». Гэты напрамак ажыццяўляецца ў акадэміі з 2019 года на базе кафедраў інфармацыйнага права і аператыўна-вышуковай дзейнасці факультэта крымінальнай міліцыі. Для гэтага выкладчыкі з нуля стварылі тры новыя навучальныя дысцыпліны. Будучыя праваахоўнікі працуюць у даркнеце, падчас заняткаў атрымліваюць значную інфармацыю і паспяхова раскрываюць злачынствы ўжо на пераддыпломнай практыцы. Летась Акадэмія МУС пачала сеткавае ўзаемадзеянне з Беларускім дзяржаўным універсітэтам інфарматыкі і радыёэлектронікі. Асобныя тэхнічныя дысцыпліны курсанты вывучаюць у лабараторыях БДУІР.

На пляцы міліцэйскай альма-матэр прайшлі вучэбныя заняткі па кіраванні беспілотнымі лятальнымі апаратамі. У Акадэміі МУС асновам кіравання дронамі навучаюць курсантаў 3-4 курсаў у рамках вучэбнай дысцыпліны «Тактыка-спецыяльная падрыхтоўка».

Вераніка КАНЮТА

Фота прэс-службы Акадэміі МУС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.