Вы тут

Члены лепшых навагодніх каманд Дзеда Мароза вучацца ў 2-й і 3-й роце сувораўскага вучылішча


21 снежня ў клубе Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча царіў святочны пераднавагодні настрой — каманды ўсіх падраздзяленняў вучылішча спаборнічалі ў барацьбе за тытул «Лепшая навагодняя каманда Дзеда Мароза».


Праграма турніру складалася з конкурсаў:

- візітка каманды;

- конкурс карнавальнага касцюма і маскі;

- інтэлектуальны конкурс;

- конкурс капітанаў каманд «Працягні з гумарам»;

- музычна-творчы конкурс;

- навагодняя эстафета;

- конкурс навагодніх страў з удзелам бацькоў «Цуда-ёлка».

Ацэньвала конкурсы строгае і аб’ектыўнае журы пад старшынствам начальніка вучылішча палкоўніка Дзмітрыя Кучука.
Вядучыя турніру віцэ-сяржант 4-й роты Арцём Галкоўскі і суворавец 1-й роты Дзмітрый Патрыкееў бліскуча спраўляліся са сваімі абавязкамі.

Сувораўцы актыўна падбадзёрвалі свае каманды галасамі, апладысментамі і плакатамі.

— Сённяшняе пераднавагодняе мерапрыемства ў такім фармаце праходзіць упершыню ў вучылішчы. Неабходна адзначыць культарганізатара аддзела ідэалагічнай работы вучылішча Таццяну Савенка, якая прапанавала ідэю гэтага свята, распрацавала сцэнарый і зрабіла ўсё для таго, каб гэтае свята ўдалося. Каманды рыхтаваліся да спаборніцтваў каля трох тыдняў, у падрыхтоўцы сувораўцаў прымалі ўдзел не толькі афіцэры, але і бацькі, — распавяла чытачам партала Выдавецкага дома «Звязда» сакратар падліковай камісіі журы старэйшы афіцэр па арганізацыі вольнага часу і сувязях з грамадскасцю аддзела ідэалагічнай работы МСВВ .

Паўтары гадзіны гульні праляцелі незаўважна. Палкоўнік Дзмітрый Кучук абвясціў вынікі: першае месца раздзялі каманды 2-й і 3-й роты, каманда 4-й роты заняла другое месца, каманды 1-й і 5-й роты здавольваліся трэцім месцам, але ніхто з удзельнікаў і гледачоў не выйшаў з залы без добрага пераднавагодняга настрою.

Начальнік Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча палкоўнік Дзмітрый Кучук падводзіць вынікі турніру.

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.