Вы тут

Фінішаваў трэці сезон прававога турніру «Сіла закона»


На юрыдычным факультэце БДУ 21 снежня школьнікі з усіх рэгіёнаў краіны прынялі ўдзел у фінальным этапе рэспубліканскага прававога турніру «Сіла закона».


Беларускіх старшакласнікаў, якія захапляюцца юрыспрудэнцыяй і мараць паступіць на профільныя спецыяльнасці, у трэці раз аб’яднаў прававы турнір «Сіла закона». У рэспубліканскі фінал патрапілі лепшыя з лепшых: з амаль 30 тысяч школьнікаў 9–11-х класаў толькі 21 вучань будзе змагацца за перамогу.

Пасля ўрачыстай цырымоніі адкрыцця фіналу старшакласнікі накіраваліся ў аўдыторыі юрыдычнага факультэта БДУ, дзе ім трэба было прайсці анлайн-тэсціраванне і адказаць на пытанні, якія датычацца Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, выбараў дэпутатаў розных узроўняў, Усебеларускага народнага сходу. Другая частка фіналу — навіна цяперашняга года. Тут дзецям неабходна было напісаць невялікае сачыненне на тэму «Усебеларускі народны сход у сістэме дзяржавы ў Рэспубліцы Беларусь». Тэма для абывацеля няпростая, але для ўдзельнікаў рэспубліканскага фіналу цалкам зразумелая.

Пасля апошніх выпрабаванняў рабяты адправіліся на экскурсію ў Дом Урада, а перад аб’яўленнем вынікаў конкурсу пабывалі ў Цэнтральнай выбарчай камісіі, сустрэліся з кіраўніцтвам ЦВК і дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў. У час дыялогу ў школьнікаў была магчымасць задаць цікавыя пытанні заканадаўцам. Вучні спыталі: «Як стаць дэпутатам». Старшыня Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы, член Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Людміла Макарына-Кібак расказала:

— Як толькі вам споўніцца 21 год, вы можаце балаціравацца ў Палату прадстаўнікоў. Але не ўсё так проста. Патрэбна быць спагадлівым і прафесійным чалавекам, гатовым рэагаваць на просьбы насельніцтва. Дэпутаты распрацоўваюць законапраекты — гэта вельмі доўгая і карпатлівая праца. Трэба разумець практычную значнасць, якая рыхтуе закон і тое, як ён будзе ўжывацца ў жыцці.

У Авальнай зале адбылася чаканая ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў.

 

Кацярына УРБАН
Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.