Вы тут

У Палацы Рэспублікі ў рамках акцыі «Нашы дзеці» адбылося прадстаўленне «Машына навагодняга часу»


Сярод юных гледачоў былі хлапчукі і дзяўчынкі, якія атрымалі запрашэнне асабіста ад міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова. Наведваючы днямі ў рамках рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці» Спецыялізаваны ліцэй МУС, Целяханскую і Мсціслаўскую спецыяльныя школы-інтэрнаты, кіраўнік міліцэйскага ведамства ўручыў навучэнцам і выхаванцам білеты на навагодняе дзейства. Сярод запрошаных міністрам былі і выхаванцы аддзялення прытулку «Радашковіцкая сярэдняя школа № 2 Маладзечанскага раёна», хлопцы і дзяўчаты з Азербайджана, якія гасцююць у Беларусі ў рамках узаемадзеяння профільных ведамстваў. Акрамя таго, на святочнай урачыстасці прысутнічалі дзеці супрацоўнікаў органаў унутраных спраў.


У свет казкі і чараўніцтвы госці акунуліся яшчэ да пачатку спектакля. Яны з радасцю танчылі з вясёлымі аніматарамі, фатаграфаваліся са Сцяпанычам. Многія малыя былі ў касцюмах казачных персанажаў. Апынуўшыся ў глядацкай зале, немагчыма было адвесці вока ад крэатыўных і яркіх дэкарацый. А займальны сюжэт, па якім Снягурцы і яе сяброўцы Міры трэба было паправіць машыну навагодняга часу, трымаў увагу і цікавасць гледачоў да самай развязкі.

Свята стала чарговым пацверджаннем, што для ведамства няма чужых дзяцей. На гэтым важныя справы і сюрпрызы ад Міністэрства ўнутраных спраў не сканчваюцца: наперадзе новыя падзеі, якія адбудуцца яшчэ ў старым годзе. 

Вераніка КАНЮТА

Фота прэс-службы МУС

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.