Вы тут

Навагодняе мерапрыемства «Зімні сад»


У Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі праходзіць мерапрыемства «Зімні сад». Жыхары і госці сталіцы змогуць наведаць навагодні кірмаш 30 снежня, 6 і 7 студзеня з 11 да 16 гадзін.


—  Аніматары ў вобразах вядомых герояў мультфільмаў і кіно, такіх як Грынч, Гары Потар, Фіксікі, Ганна і Эльза, Мікі і Міні Маўс і калядныя эльфы, праводзяць забаўляльную праграму для дзяцей і дарослых. У доміку Дзеда Мароза на цэнтральных прысадах можна не толькі сфатаграфавацца з чараўніком, але і за верш атрымаць салодкі падарунак. Акрамя гэтага, на свяце арганізавана майстэрня Дзеда Мароза, дзе праходзяць майстар-класы па роспісе навагодніх гіпсавых фігурак, вырабе мыла і цацак, правядзенні захапляльных конкурсаў, а таксама пастаўлена фуд-зона для гасцей і ўдзельнікаў, — сказала арганізатар мерапрыемства Наталля Астроўская.

Нягледзячы на непагадзь, на святочнай пляцоўцы ўтульна, радасна і цёпла. Памятайце, што ўсе жаданні, загаданыя ў Зімовым садзе, абавязкова здзейсняцца!

 

Кацярына УРБАН

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.