Вы тут

Падведзены вынікі ў творчых саюзах


Адбылося выніковае пасяджэнне Канфедэрацыі творчых Саюзаў краіны, якое правёў старшыня аб’яднання — старшыня Беларускага Саюза мастакоў Глеб Отчык. 


Размова ішла пра клопаты, якія ўсіх кіраўнікоў грамадскіх аб’яднанняў хвалююць у частцы прадаўжэння дзейнасці сваіх супольнасцяў. Удзел у пасяджэнні прынялі кіраўнікі Саюза кампазітараў, Беларускай гільдыі кінакцёраў, Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці, Саюза пісьменнікаў Беларусі і іншых творчых супольнасцяў краіны. Была звернута ўвага на развіццё заканадаўства ў дачыненні да творчых саюзаў. Выказаны спадзяванні ў гэтым плане на органы дзяржаўнага кіравання, найперш — Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, а таксама на Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь. 

Асобнае месца ў абмеркаванні занялі пытанні беларуска-кітайскага кульутрнага, гуманітарнага супрацоўніцтва. Вылучаны самыя розныя ініцыятывы ў гэтым накірунку. Падкрэслена, што інтэграцыйныя творчыя, міжкультурныя адносіны ў супрацоўніцтве як з Расійскай Федэрацыяй, так і з Кітайскай Народнай Рэспублікай — велізарны складнік дзейнасці і міністэрства культуры нашай краіны, і непасрэдна творцаў у розных відах культуры і мастацтва. 

Дарэчы, паміж Саюзам пісьменнікаў Беларусі і Саюзам пісьменнікаў Расіі дасягнута папярэдняя дамоўленасць аб правядзенні чарговага пленума Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. 

Кастусь ХАДЫКА

Прэв'ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.