Вы тут

«Навагоднія прыгоды катоў на даху»: Святочная казка для самых маленькіх


У чароўныя святочныя дні Маладзёжны тэатр эстрады радуе самых маленькіх гледачоў займальнай музычнай казкай «Навагоднія прыгоды катоў на даху». «Звязда» пабывала на адным з паказаў, каб пагрузіцца ў гэтую вясёлую атмасферу дзіцячага свята.


Героі для пастаянных гледачоў тэатра могуць здацца знаёмымі. Уся справа ў тым, што гэтая навагодняя казка з’яўляецца абноўленай версіяй рэпертуарнага спектакля «Катавасія і Пёсасторыя». Сюжэты, вядома ж, розныя.

У музычнай казцы «Навагоднія прыгоды катоў на даху» асноўны канфлікт круціцца вакол жадання герояў стварыць свой музычны гурт і адправіцца ў навагодні тур з Дзедам Марозам і Снягуркай. Але ж у кожнага свае інтарэсы, бо, як вядома, каты і сабакі адзін аднаму не таварышы. Для таго, каб аб’яднацца і стаць усё ж такі сябрамі, героям казкі давядзецца прарабіць няпросты шлях.

За кошт вясёлых інтэрактываў спектакль нагадваў захапляльную гульню з аўдыторыяй. Па словах актрысы тэатра Кацярыны Шумскай, якая выконвала ролю Снягуркі, спектакль гледачам падабаецца:

— Мы бачым ззяючыя вочкі дзетак. Яны ўцягваюцца ў працэс з самага пачатку спектакля. Да таго ж, не было момантаў, каб нехта сыходзіў. Наадварот — людзі дзякуюць за казку. Вялікі плюс яшчэ ў тым, што ў нас ёсць забаўляльная праграма пасля казкі. Мы з дзеткамі сустракаемся ў такой нефармальнай абстаноўцы. Там таксама бачна іх цікавасць і жвавасць.

Якімі ж якасцямі павінен валодаць акцёр, каб захапіць увагу самага маленькага гледача? На думку Кацярыны Шумскай, неабходна шчырасць і адкрытасць:

— Па-першае, трэба любіць тое, чым ты займаешся і, вядома ж, любіць дзетак. Гэта самыя сумленныя непадкупныя гледачы. Іх не падманеш, яны заўсёды адчуваюць фальш.

Адметна і тое, што ў гэтай навагодняй казцы традыцыйна ўдзельнічалі і маленькія артысты з творчай майстэрні эстраднага мастацтва «Хвілінка». Яны выконвалі ролі зайчыкаў.

Наведаць музычную казку можна да 7 студзеня.

 

Лізавета ГОЛАД

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.