Вы тут

Хрэнін павіншаваў генерал-палкоўніка Чавуса з 85-годдзем


Міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін павіншаваў генерал-палкоўніка ў адстаўцы Пятра Чавуса з 85-гадовым юбілеем. У ваенным ведамстве заўважылі, што жыццё Пятра Рыгоравіча Чавуса — прыклад, варты павагі, паведамляе БелТА са спасылкай на Міністэрства абароны.


Кіраўнік ваеннага ведамства выказаў юбіляру падзяку за яго ўклад у справу забеспячэння ваеннай бяспекі нашай дзяржавы. Ён падкрэсліў, што свой юбілей Пётр Рыгоравіч сустрэў з багатым службовым і жыццёвым вопытам, шчырым жаданнем беззапаветна служыць Беларусі і яе народу. За яго плячыма — складаныя і незабыўныя этапы станаўлення афіцэра, генерала і кіраўніка.

«Жыццё Пятра Рыгоравіча — прыклад, дастойны павагі. Ён карыстаецца аўтарытэтам сярод генералаў і афіцэраў, асабовага складу беларускай арміі. У Міністэрстве абароны юбіляра памятаюць як узорнага і справядлівага камандзіра, чалавека, якому ўласцівы адказнасць і афіцэрскі гонар», — дадалі ў ваенным ведамстве.

Ва ўрачыстай абстаноўцы генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін уручыў імянінніку памятны падарунак і кветкі. Цёплыя словы віншавання адрасаваў Пятру Рыгоравічу дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вольфавіч. Ён уручыў юбіляру віншаванне Прэзідэнта краіны.

Пётр Чавус падзякаваў усім за праяўленую ўвагу і падкрэсліў, што ён і далей гатовы верна і аддана служыць Айчыне.

Прэв’ю: “Ваяр”

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.