Вы тут

100-годдзе з дня нараджэння Алеся Савіцкага адзначылі на Полаччыне


З 8 снежня 2023 года і да 30 студзеня 2024 года на тэрыторыі Полацкага раёна праводзіцца шэраг тэматычных праектаў, прысвечаных 100-годдзю з дня нараджэння пісьменніка, Ганаровага грамадзяніна горада Полацка Алеся Ануфрыевіча Савіцкага.


9 студзеня 2024 года ў Полацкім гарадскім Палацы культуры адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае памяці пісьменніка-франтавіка. У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік старшыні Полацкага райвыканкама па сацыяльных пытаннях Святлана Валюшкіна, начальнік аддзела культуры Полацкага райвыканкама Алена Астапава, старшыня Віцебскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Тамара Гусачэнка, члены СПБ Андрэй Сухараў, Лідзіяя Піскун, Мікалай Хахлоў, Галіна Загурская, Іна Саламаха і іншыя запрошаныя госці.

Тамара Гусачэнка зачытала прывітальны адрас да ўдзельнікаў і арганізатараў мерапрыемства ад Прэзідыума Саюза пісьменнікаў Беларусі за подпісам старшыні грамадскага аб’яднання Алеся Карлюкевіча. Мерапрыемства прайшло пры поўнай зале: навучэнцы, студэнты, педагогі, удзельнікі літаратурных аб’яднанняў Полацка... Кульмінацыяй стаў святочны канцэрт, падчас якога дэманстраваліся відэазапісы з выступленняў Алеся Савіцкага.

Аб прызнанні баявых і творчых заслуг Алеся Савіцкага сведчаць шматлікія ўзнагароды: ордэны Чырвонай Зоркі, Славы III ступені, Айчыннай вайны I ступені, «Знак Пашаны», Францыска Скарыны і шматлікія медалі. Пісьменніку прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Полацка». Яго творы неаднаразова станавіліся лаўрэатамі розных прэмій. Захаваць памяць свайго пакалення, данесці праўду нашчадкам — такі патрыятычны і чалавечы абавязак пранёс праз усё жыццё пісьменнік-грамадзянін Алесь Савіцкі.

Прэс-служба Віцебскага абласнога аддзялення СПБ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.