Вы тут

Як прайшла Калядная імпрэза ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры


Імпрэза «Ішла Каляда калядуючы» адбылася 12 студзеня ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры. Традыцыйна гэта мерапрыемства сабрало шмат наведвальнікаў усіх узростаў. Кожнаму хацелася дакрануцца да сапраўднай беларускай Каляды з яе самабытнымі абрадамі, песнямі, танцамі і хаця б крышачку працягнуць для сябе цудоўныя зімовыя святы.


Імпрэза ладзілася сумесна са Студэнцкім этнаграфічным таварыствам. Артысты ярка і мілагучна прадэманстравалі ўсім прысутным спеўныя традыцыі розных регіёнаў Беларусі. І гэта больш чым проста музыка – тут ёсць сакральны сэнс.

— Традыцыйны калядны абрад заўсёды мае сваю атрыбутыку, — расказвае загадчык навукова-асветніцкага аддзела музея Валянціна Кароткіна. — Напрыклад, зорка, якая асвяшчае шлях калядоўшчыкаў. Таксама абавязкова ў традыцыйным беларускім калядным гурце была каза як сімвал урадлівасці, дабрабыту. Увогуле калядоўшчыкі — людзі непростыя, а госці «з далёкага краю з-пад самага раю». Іх заўсёды ў хатах чакалі. Гэта лічылася вельмі добрай прыметай. Калі ж калядоўшчыкі абмінулі хату, то гэта было ўжо на дрэннае.

Таксама нельга абмінуць увагай і рытуальны танец казы, які суправаджае абрад калядавання. Напрыканцы танца яна падае, і, каб зноў «ажывіць» жывёлу, яе абавязкова трэба пачаставаць усякімі прысмакамі. Па словах Валянціны Кароткінай, гэты танец з’яўляецца сімвалам перераджэння году і багатага будучага ўраджаю.

Завяршылася мерапрыемства выкананнем жывой інструментальнай музыкі і традыцыйнымі танцамі

Лізавета ГОЛАД

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.