Вы тут

Віктар Хрэнін: «Беларусь ні адзін народ не разглядае як свайго ворага»


Як заўважыў міністр абароны Віктар Хрэнін, Ваенная дактрына — гэта асноватворны дакумент, дзе адлюстраваны асноўныя погляды дзяржавы на мір і вайну, на прымяненне ваеннай сілы ў рамках рэагавання на ўсе выклікі і пагрозы, якія ёсць. Па словах кіраўніка абароннага ведамства, самае галоўнае, што ў Ваеннай дактрыне захавана перамнасць, якая перш за ўсё заключаецца ў міралюбівым характары беларускага народа. «Мы дакладна падкрэсліваем і гаворым у ёй, што Рэспубліка Беларусь ні адзін народ не разглядае як свайго ворага, нягледзячы на дзеянні іх урадаў, — гэта ключавы пасыл Ваеннай дактрыны», — акцэнтаваў увагу Віктар Хрэнін. 


Фота БелТА

Па словах міністра абароны, Ваенная дактрына стала адраснай. «Мы дакладна называем крыніцы ваенных пагроз нашай краіне і ад якіх краін яны зыходзяць», — канкрэтызаваў ён.

Узмоцнена сувязь найважнейшых стратэгічных дакументаў — Ваеннай дактрыны і Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі. «Пад выклікі ваеннай бяспецы, якія ёсць, дакладна сфармулявана лінейка пагроз ваеннай бяспецы нашай краіны, — удакладніў міністр абароны. — Зыходзячы з гэтага, мы дакладна выбудавалі і сфармулявалі тыя меры, якія будзе прымаць дзяржава пры ўзнікненні рызык, выклікаў і пагроз. У рамках рэагавання на магчымыя пагрозы ваеннай бяспецы нашай краіны мы вызначылі і даводзім погляды Рэспублікі Беларусь на прымяненне размешчанай на нашай тэрыторыі тактычнай ядзернай зброі». 

У Ваеннай дактрыне з’вілася новая глава, дзе вызначаюцца саюзніцкія абавязацельствы. «Перш за ўсё абапіраючыся на негатыўны вопыт спробы дзяржаўнага перавароту ў Казахстане», — патлумачыў кіраўнік абароннага ведамства. 

У новай рэдакцыі дакумента адышлі ад старой градацыі ваенных канфліктаў (рэгіянальныя, лакальныя і іншыя). «Цяпер дакладна вызначылі, што ён (канфлікт. — “Зв”.) можа быць або міждзяржаўны, або міжкааліцыйны, — дадаў Віктар Хрэнін. — Мы зрабілі градацыю па колькасці ўдзельнікаў і дакладна прапісваем, што Рэспубліка Беларусь можа супрацьстаяць пагрозам, калі ўзнікне міждзяржаўны канфлікт, асабліва з суседнімі нам дзяржавамі. У рамках рэакцыі мы падзялілі пагрозы на ўнутраныя і знешнія». Вызначаны дзеянні дзяржавы пры рэагаванні на іх. 

«Кіраўнік дзяржавы даручыў правесці яшчэ некаторыя дапрацоўкі, — кажучы аб Ваеннай дактрыне, рзюмаваў міністр абароны. — У выніку мы вынесем даны дакумент на разгляд Усебеларускага народнага сходу, які вырашыць: будзе яна прынята або не».

Вераніка КАНЮТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.