Вы тут

Наталля Качанава: Для нас важна адчуваць, як жывуць людзі на месцах


Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава правяла сустрэчу са старшынямі абласных і сельскіх Саветаў дэпутатаў. Спікер верхняй палаты парламенту запрасіла ўдзельнікаў да шчырай размовы аб праблемах на месцах і пытаннях, якія ўзнікаюць у розных рэгіёнах і скіравала на эфектыўную работу з людзьмі. 


 

Людзі павінны жыць камфортна у кожным населеным пункце

Фота: БелТА

Наталля Качанава акцэнтавала ўвагу, што ў кожным населеным пункце людзі павінны мець магчымасць атрымаць усе даброты і жыць камфортна, і тут шмат залежыць ад мясцовых дэпутатаў.

— Мы гатовы абмяркоўваць усе вашы пытанні, прапановы, пажаданні. Нам гэта неабходна пачуць, бо гэта важна ў рабоце над законапраектамі і пры прыняцці рашэнняў, — адзначыла яна ў пачатку сустрэчы. — Тая работа, якой вы займаецеся, мае вялікае значэнне для развіцця нашай краіны. Вы ведаеце, якая пільная ўвага надаецца развіццю рэгіёнаў у нашай краіне. Гэта вызначана і шостым Усебеларускім народным сходам, і гэта заўсёды праходзіць чырвонай лініяй у Прэзідэнта нашай краіны пры правядзенні нарад і тады, калі ён звяртаецца да народа і парламента. Ён заўсёды кажа, што людзі ў кожным рэгіёне нашай краіны, у кожным населеным пункце павінны мець магчымасць атрымліваюць усё даброты і жыць камфортна, і сёння на гэта скіравана ўсё. На гэтым акцэнтуецца ўвага заўсёды: калі разглядаюцца пытанні аховы здароўя, адукацыі, цэнаўтварэння, функцыянавання нашых прадпрыемстваў, стварэння новых працоўных месцаў. Сёння гэтаму надаецца вялікая ўвага і надалей будзе надавацца — у гэтым вы можаце не сумнявацца, — падкрэсліла спікер Савета Рэспублікі. 

Ва УНС павінны ўвайсці найлепшыя людзі краіны

Наталля Качанава праінфармавала, што работа па прывядзенні законаў у адпаведнасць з абноўленай Канстытуцыяй цалкам закончана. Змены былі ўнесены ў 86 нарматыўных дакументаў, распрацавана два новыя законы, два страцілі сілу.

— На сёння гэтыя пытанні вырашаны на 100 працэнтаў. Усё змяненні і дапаўненні ў законапраекты ўнесены, — адзначыла спікер Савета Рэспублікі. 

Яна нагадала, што, згодна з новай Канстытуцыяй, выбары ўсіх дэпутатаў будуць праводзіцца аднамомантна тэрмінам на пяць гадоў (замест чатырох) у адзіны дзень галасавання, які сёлета пройдзе 25 лютага. 

— Канешне, у жыцці кожнай краіны гэта сур’ёзны палітычны момант. Да слова, сёлета 70 краін свету будуць праводзіць выбары. І гэта заўсёды той час, калі імкнуцца дэстабілізаваць абстаноўку, — дадала спікер Савета Рэспублікі.

Зараз ідзе рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты. Толькі ад палітычных партый вылучана каля пяці тысяч кандыдатаў у дэпутаты розных узроўняў. Усяго трэба выбраць 12, 6 тысячы дэпутатаў. У выбарчых камісіях будзе працаваць каля 70 тысяч чалавек. 4 красавіка будуць выбраны члены Савета Рэспублікі. Пасля фарміравання Саветаў дэпутатаў розных узроўняў, Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі да 25 красавіка будзе сфарміраваны Усебеларускі народны сход. 

— У адпаведнасці з законам аб Усебеларускім народным сходзе, у адпаведнасці з нашай Канстытуцыяй гэты орган будзе прымаць стратэгічна важныя рашэнні для жыцця нашай краіны. Таму туды павінны ўвайсці найлепшыя людзі нашай краіны, якія адданыя палітыцы, што праводзіцца, свайму народу, тыя, хто ў стане вырашаць вельмі важныя пытанні жыцця нашай краіны, — падкрэсліла Наталля Качанава.

«Мы ведаем, што такое мір і шануем яго»

Наталля Качанава адзначыла, што сітуацыя ў свеце складваецца няпростая, ідзе геапалітычны падзел свету. У такіх умовах Беларусь па-ранейшаму імкнецца праводзіць у жыццё міралюбную палітыку.

— Наша краіна — прававая дзяржава, а значыць, законы, якія прымаюцца, павінны быць актуальнымі, перспектыўнымі, своечасовымі. Жыццё мяняецца. Як правільна заўважыў кіраўнік нашай дзяржавы, той краіны, якая была да 2020 года, ужо не будзе. Але мы — мірная дзяржава. Прэзідэнт заўсёды прасоўваў ініцыятывы мірнай палітыкі. Мы ніколі нікому не пагражалі не збіраемся, бо разумеем цану чалавечага жыцця. Сёлета мы будзем адзначаць 80-годдзе вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Мы ведаем, што такое мір, вельмі шануем яго і перадаём гэту каштоўнасць з пакалення ў пакаленне. А свет, як сказаў Прэзідэнт, ідзе па тонкім лёдзе. Тое, што сёння пачалі бразгаць ядзернай зброяй, гэта вельмі страшна. 

Беларусь гатова супрацоўнічаць з усімі краінамі, якія паважаюць нас і нашы традыцыі.

— У канцы 2023 года мы прынялі закон аб падпісанні дагавораў па ўступленні нашай краіны ў ШАС, — нагадала Наталля Качанава. — ШАС, БРІКС — тыя арганізацыя, якія сёння набываюць моц, і мы хочам стаць іх паўнапраўнымі ўдзельнікамі, бо гэта адкрывае для нас новыя магчымасці. А тая палітыка, якая праводзіцца Захадам у адносінах да нашай краіны, і гэта разумеюць народы Еўропы, часам брудная, несумленная, несправядлівая. Мы назіраем яе з боку палітыканаў, якія хочуць задушыць санкцыямі нашу краіну. Але не атрымліваецца і не атрымаецца. Бо тая задача, якая стаіць перад эканамічным блокам нашай краіны і ўрадам, вырашаецца, прычым нядрэнна.

Наталля Качанава адзначыла, што па выніках 2023 года ВУП склаў 103,9%. 

— Мы дасягнулі роста ВУП, якога не было да санкцый. Прэзідэнт сказаў, што людзі не павінны адчуць санкцый, прадпрыемствы як працавалі, так і павінны працаваць. Праводзілася палітыка па імпартазамяшчэнні, па стварэнні прадпрыемстваў, дыверсіфікацыі экспарту. Мы эфектыўна працуем па ўсіх гэтых напрамках і самадастатковыя ў многіх галінах. Павінен быць рост рэальных даходаў насельніцтва, і усё тое, што вызначана праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця, — адзначыла Наталля Качанава.

Кожны павінен працаваць адказна і сумленна

Спікер Савета Рэспублікі засяродзіла ўвагу, што бягучы год аб’яўлены Годам якасці. І гэта датычыцца абсалютна кожнага.

— Не ведаеце з чаго пачынаць, як сказаў Аляксандр Рыгоравіч, — пачынайце з сябе і адказна займайцеся сваёй справай. Таму кожны на сваім працоўным месцы павінен працаваць — адказна, сумленна, прыстойна. Тым больш, што вы заўсёды на вастрыні — побач з тымі людзьмі, якія маюць патрэбу ў дапамозе і падтрымцы. Падчас паездак па рэгіёнах я бачу, што ёсць пытанні, і яны ляжаць у плоскасці мясцовых і рэспубліканскіх органаў улады. Мы, дэпутаты, павінны першымі бачыць тыя пытанні, якія ёсць у нашай краіне і вырашаць іх, — акцэнтавала ўвагу старшыня верхняй палаты парламенту.

Наталля Качанава праінфармавала, што за мінулы год у Савет Рэспублікі паступіла 7, 5 тысяч зваротаў. Акрамя таго, члены Савета Рэспублікі правялі 361 прамую лінію, 716 асабістых прыёмаў грамадзян, 2,1 тысячы сустрэч з працоўнымі калектывамі. 

Напрыканцы размовы Наталля Качанава праанансавала, што такія сустрэчы будуць праводзіцца і далей. 

Алена КРАВЕЦ

Меркаванні ўдзельнікаў мерапрыемства з рэгіёнаў — у наступным нумары «Мясцовага самакіравання».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.